Джузэпэ Тарнаторэ
Джузэпэ Тарнаторэ | |
---|---|
Giuseppe Tornatore | |
![]() | |
Дата нараджэння | 27 мая 1956[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст |
Кар’ера | 1984 — нашыя дні |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0868153 |
![]() |
Джузэпэ Тарнаторэ (італ.: Giuseppe Tornatore; нар. 27 мая 1956, Багерыя, Італія) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 мая 1956 года ў Багерыі каля Палерма на Сіцыліі. У 16 гадоў захапіўся акцёрскай гульнёй і тэатрам, кіраваў пастаноўкамі твораў Луіджы Пірандэла і Эдуарда дэ Філіпа. У кіно дэбютаваў дакументальным фільмам «Этнічныя меншасці Сіцыліі» (Le minoranze etniche in Sicilia), якія атрымалі прыз фестывалю ў Салерна. Да выхаду яго першага паўнаметражнага фільма «Камарыст» ў 1986 годзе працаваў на італьянскім тэлебачанні, здымаючы дакументальныя фільмы і перадачы. «Камарыст» быў высока ацэнены гледачамі і крытыкамі, а таксама узнагароджаны Срэбранай стужкай Нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў Італіі за лепшую рэжысуру. У 1988 годзе выходзіць у свет фільм «Новы кінатэатр „Парадыза“», які атрымаў мноства ўзнагарод (у тым ліку прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове), забяспечыўшы Тарнаторэ будучыню сусветна вядомага рэжысёра.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Sebastiano Gesù e Elena Russo, Le Madonie, cinema ad alte quote, con introduzione di Francesco Novara e presentazione di Pasquale Scimeca, Giuseppe Maimone Editore, Catania 1995 (Nuovo Cinema Paradiso e L’Uomo delle Stelle)
Зноскі
- ↑ Giuseppe Tornatore // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Giuseppe Tornatore // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Джузэпэ Тарнаторэ на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Палерма
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Італіі
- Кінапрадзюсары паводле алфавіта
- Кінапрадзюсары Італіі
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Італіі
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «BAFTA» за найлепшы фільм на замежнай мове
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»