Джумаш Асаналіеў
Джумаш Асаналіеў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 мая 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1944 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1944 |
Званне | яфрэйтар |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Джумаш Асаналіеў (кірг.: Жумаш Асаналиев, 10 мая 1923, Атуз-Уул[d], Туркестанская АССР[d] — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — савецкі вайсковец, удзельнік Другой сусветнай вайны, кулямётчык 199-га гвардзейскага стралковага палка 67-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, гвардыі яфрэйтар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 мая 1923 года ў сяле Атуз-Уул (цяпер Ак-Суйскага раёна Ісык-Кульскай вобласці Кыргызстана) ў сям’і селяніна. Кіргіз.
Прызваны ў Чырвоную армію ў 1942 годзе Пржэвальскім раённым ваенным камісарыятам. У дзеючай арміі з сакавіка 1943 года[1]. Удзельнічаў у бітве пад Курскам.
Кулямётчык 199-га гвардзейскага стралковага палка 67-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту гвардыі яфрэйтар Асаналіеў адным з першых 24 чэрвеня 1944 года пераправіўся з кулямётам праз раку Дзвіна ля вёскі Лабейкі (цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласці)[1]. У ходзе бою быў цяжка паранены камандзір кулямётнага разліку. Асаналіеў замяніў камандзіра. Заняўшы агнявую пазіцыю, разлік Асаналіева адбіваў атакі праціўніка.
25 чэрвеня 1944 года разрывам міны байцы разліку атрымалі раненні. Застаўшыся адзін, Асаналіеў працягваў весці бой. Падпусціўшы на блізкую адлегласць контратакі праціўніка, ён расстрэльваў іх ва ўпор. Было ўжо забіта каля 20 вайскоўцаў нямецкай арміі[1]. Калі скончыліся боепрыпасы — ён кідаў гранаты. Пры набліжэнні ворага, не жадаючы здавацца ў палон, ён гранатай падарваў сябе і варожых вайскоўцаў, якія акружылі яго[1].
Пахаваны на вайсковых могілках каля вёскі Узрэчча Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, гвардыі яфрэйтару Асаналіеву Джумашу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (1944).
- Ордэн Леніна.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Абеліск на могілках у в. Узрэчча Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.
- Імем Асаналіева названая вуліца ў Мінску[1].
- Імя Асаналіева носіць сярэдняя школа ў роднай вёсцы, на адным з дамоў вёскі — мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ а б в г д Асаналиев Джумаш // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с..
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 131. — 496 с. — 8 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 496 с. — 8 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Джумаш Асаналіеў на сайце «Героі краіны» (Праверана 20 сакавіка 2011)