Джыралама Фрэскабальдзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джыралама Фрэскабальдзі
Girolamo Frescobaldi (1583-1643), engraving by Claude Mellan (1619).jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

13 верасня 1583(1583-09-13) ці 12 верасня 1583(1583-09-12)[1]

Месца нараджэння

Ферара, Правінцыя Ферара, Эмілія-Раманья, Італія

Дата смерці

1 сакавіка 1643(1643-03-01)[1][2] (59 гадоў)

Месца смерці

Рым, Папская вобласць[1]

Краіна

Італія

Прафесіі

арганіст[d], кампазітар і піяніст

Інструменты

арган[d]

Жанры

музыка барока

Commons-logo.svg Джыралама Фрэскабальдзі на Вікісховішчы

Джыралама Фрэскабальдзі — (італ.: Girolamo Frescobaldi; верасень 1583, Ферара — 1 сакавіка 1643,Рым) — кампазітар, арганіст, клавесініст, найбольш важны кампазітар на клавесіне і аргане ў ранняй музыцы барока.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў сваю музычную кар'еру ў сваім родным г. Ферары з добра вядомым кампазітарам мадрыгалу Лудзаска Лудзаскі. Хутка, пасля сканчэння кіравання роду Эстэ ў г. Ферара ў 1597, Фрэскабальдзі пераехаў у Рым, дзе ён займаў розныя пасады ў Каталіцкім Касцёле як арганіста, у т. л. у Базілікі Святога Пятра і Папскай Юліянскай Капліцы, дзе ён пачаў працаваць з 1608. Ён заставаўся ў Рыме, за выключэннем кароткатэрміновага знаходжання ў Фларэнцыі з 1628 па 1634, дзе ён служыў у вялікага князя Фердзінанда II Медычы. Яго шматлікія італьянскія студэнты распаўсюджвалі яго ўплыў на самім паўвостраве, а Ёхан Якаб Фробергер і Ёхан Каспар Керл, распаўсюдзілі ўплыў Фрэскабальдзі сярод паўночных еўрапейцаў.

Творы Фрэскабальдзі на клавішных уключаюць танцавальныя суіты; варыяцыі; імправізацыі; часцяком разборлівыя; такаты; і строга сфармаваныя контрапунтычныя рычэркары і канцоны. Яго найбольш вядомая калекцыя Fiori musicali (1635), складаецца з такатаў, рычэркараў і капрычыа, якія выкарыстоўваюцца падчас Імшы; тыя часткі часта ўлучаюцца ў мелодыі Рыгарыянскіх спеваў. Яго вучнем можна назваць і І. С. Баха, які ў маладосці капіраваў некаторыя свае творы з Fiori musicali.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Palisca, Claude V., Baroque Music (1968)
  • Hammond F. Girolamo Frescobaldi. Cambridge: Harvard UP, 1983
  • Klein H. Die Toccaten Girolamo Frescobaldis. Mainz; London; New York; Paris; Tokyo: Schott, 1989
  • Place A. de. Girolamo Frescobaldi.. Paris: Fayard, 2002

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Record #118896229 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. data.bnf.fr: open data platform — 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]