Джыролама Фрэскабальдзі
Джыралама Фрэскабальдзі Girolamo Frescobaldi | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 13 верасня 1583, 12 верасня 1583[1] ці 15 верасня 1583[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1643[3][4][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | Італія |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | арганіст, кампазітар, harpsichordist |
Інструменты | арган[d] і клавесін |
Жанры | музыка барока |
![]() |
Джыралама Фрэскабальдзі — (італ.: Girolamo Frescobaldi; верасень 1583, Ферара — 1 сакавіка 1643,Рым) — кампазітар, арганіст, клавесініст, найбольш важны кампазітар на клавесіне і аргане ў ранняй музыцы барока.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў сваю музычную кар'еру ў сваім родным г. Ферары з добра вядомым кампазітарам мадрыгалу Лудзаска Лудзаскі. Хутка, пасля сканчэння кіравання роду Эстэ ў г. Ферара ў 1597, Фрэскабальдзі пераехаў у Рым, дзе ён займаў розныя пасады ў Каталіцкім Касцёле як арганіста, у т. л. у Базілікі Святога Пятра і Папскай Юліянскай Капліцы, дзе ён пачаў працаваць з 1608. Ён заставаўся ў Рыме, за выключэннем кароткатэрміновага знаходжання ў Фларэнцыі з 1628 па 1634, дзе ён служыў у вялікага князя Фердзінанда II Медычы. Яго шматлікія італьянскія студэнты распаўсюджвалі яго ўплыў на самім паўвостраве, а Ёхан Якаб Фробергер і Ёхан Каспар Керл, распаўсюдзілі ўплыў Фрэскабальдзі сярод паўночных еўрапейцаў.
Творы Фрэскабальдзі на клавішных уключаюць танцавальныя суіты; варыяцыі; імправізацыі; часцяком разборлівыя; такаты; і строга сфармаваныя контрапунтычныя рычэркары і канцоны. Яго найбольш вядомая калекцыя Fiori musicali (1635), складаецца з такатаў, рычэркараў і капрычыа, якія выкарыстоўваюцца падчас Імшы; тыя часткі часта ўлучаюцца ў мелодыі Рыгарыянскіх спеваў. Яго вучнем можна назваць і І. С. Баха, які ў маладосці капіраваў некаторыя свае творы з Fiori musicali.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Palisca, Claude V., Baroque Music (1968)
- Hammond F. Girolamo Frescobaldi. Cambridge: Harvard UP, 1983
- Klein H. Die Toccaten Girolamo Frescobaldis. Mainz; London; New York; Paris; Tokyo: Schott, 1989
- Place A. de. Girolamo Frescobaldi.. Paris: Fayard, 2002
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118896229 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Girolamo Frescobaldi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118896229 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 13 верасня
- Нарадзіліся ў 1583 годзе
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў Ферары
- Памерлі 1 сакавіка
- Памерлі ў 1643 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Італіі
- Арганісты Італіі
- Піяністы Італіі
- Кампазітары эпохі барока
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары XVII стагоддзя