Джэйн Чжан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэйн Чжан
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1984(1984-10-11) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца, студыйны музыкант, спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты губны гармонік і вакал[d]
Жанры mandopop[d]
Узнагароды
jane.social
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чжан Лян’ін (кіт. спр. 张靓颖, піньінь Zhāng Liàngyǐng), больш вядомая як Джэйн Чжан (англ.: Jane Zhang, 11 кастрычніка 1984, Чэнду) — кітайская поп-спявачка. Вядомасць атрымала ў 2005 годзе на кітайскім тэлевізійным музычным конкурсе Super Girl  (англ.). На працягу конкурсу яна выконвала песні як на кітайскай, так і на англійскай і іспанскай мовах.

Джэйн Чжан вядомая сваёй моцнай і адпрацаванай вакальнай тэхнікай, за што яе параўноўваюць з Мэраяй Кэры, Крысцінай Агілерай і Сарай Брайтман  (руск.). Яе свістковы рэгістр  (руск.) чымсьці нагадвае спевы дэльфінаў, за што сама Чжан атрымала на радзіме мянушку «прынцэса-дэльфін»[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Джэйн Чжан нарадзілася 11 кастрычніка 1984 года ў Чэнду, правінцыя Сычуань. Яе бацька працаваў кіроўцам у буйной транспартнай кампаніі, а маці была прадаўцом. Калі Джэйн было 13 гадоў, яе бацькі развяліся, а праз два гады памёр бацька[2]. Гэта прымусіла яе шукаць працу акрамя школы, і Джэйн пачала спяваць у бліжэйшым пабе.

Падчас працы ў пабе Джэйн эксперыментавала з рознымі музычнымі стылямі і развівала густ да такіх заходніх поп-зорак, як Мэрая Кэры і Крысціна Агілера. Не маючы магчымасці дазволіць сабе музычныя прыналежнасці, яна часта займала ў аднакласнікаў плэеры і навушнікі, а таксама прапускала абеды, каб на зэканомленыя грошы купіць касеты. Пасля школы Джэйн вучылася ў Сычуаньскім універсітэце на факультэце замежных моў; пазней яна кінула яго, каб удзельнічаць у конкурсе Super Girl  (англ.).

Super Girl 2005[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе Джэйн Чжан праслухоўвалася для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе Super Girl, кітайскім аналагу медыя-франшызы Idol, толькі для выключна жанчын-канкурсантак. Яна прайшла адбор у родным Чэнду і трапіла ў лік канкурсантаў Нацыянальнага конкурсу разам з Крыс Лі  (англ.) і Хэ Дзэ  (англ.).

Выступленне Джэйн прынесла маладой зорцы шмат прыхільнікаў, якія называлі сябе «Лян Фэн» (Лян), аб’яднаўшы ў гэтай фразе кітайскае вымаўленне імя Лян’ін і англійскае слова fan (прыхільнік). У выніку, за Джэйн Чжан прагаласавала 1.3 млн чалавек. Яна заняла трэцяе месца, саступіўшы Крыс Лі  (англ.) і Бібі Чжоў  (англ.).

Далейшая кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютны поўнафарматны альбом Джэйн пад назвай «The One» быў выпушчаны 11 кастрычніка 2006 года, у яе 22-і дзень нараджэння. Альбом складаецца з 10 кампазіцый, 3 з якіх выкананы на англійскай мове. Яна таксама запісвала мноства кампазіцый для кінафільмаў і серыялаў, якія пасля ўзначальвалі кітайскія чарты. Песня «Only for Love», запісаная разам са знакамітым кітайскім піяністам Лан Ланам  (руск.), была ўдастоена Ганконгскай кінапрэміі  (руск.) 2006 года ў намінацыі «Лепшая песня».

2 жніўня 2007 года быў выпушчаны другі альбом Джэйн Чжан, які атрымаў назву «Update». Каментуючы назву альбома, Джэйн патлумачыла яго як наступны і больш якасны этап пасля «The One». «Update» «падарваў» кітайскую поп-сцэну сваім камбінаваннем элементаў R&B і джаза. 8 снежня 2007 года Джэйн выступіла ў родным Чэнду, выконваючы лепшыя хіты з першага і другога альбома, а таксама яшчэ не выпушчанага EP «Dear Jane». Яна таксама запісала промапесню «I Love this City».

У студзені 2009 года выйшаў яе трэці альбом «Jane@Music». У маі таго ж года Джэйн з’явілася на Шоў Опры Уінфры  (руск.) ў ЗША.

«Believe in Jane», чацвёрты поўнафарматны альбом Чжан, быў выпушчаны ў лютым 2010 года. Яна таксама выступіла на першым штогадовым кітайскім кінафестывалі ў Нью-Ёрку, дзе была прызнала самай папулярнай кітайскай выканаўцай. Пазней яна прадстаўляла Кітай на 7 фестывалі песні ў Карэі. У жніўні таго ж года яна правяла гастрольны тур па такіх гарадах, як Пекін, Шанхай, Чэнду і Цяньцзінь.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006: Jane.Love EP
  • 2006: The One
  • 2007: Update
  • 2007: Dear Jane EP
  • 2009: Jane@Music
  • 2010: Believe in Jane
  • 2011: Reform
  • 2014: The Seventh Sense
Год Сінгл Найвышэйшыя пазіцыі
Chinese Music Chart Global Chinese Music Chart 9+2 Music Pioneer Chart 98.8 FM Malaysia Chart
2006 «光芒»[3] 1 (7) 3 (5) 6 (7) -
«梦想»[4] 3 (4) 10 (6) - -
«这该死的爱»[5] - - 6 (7) -
«如果爱下去»[6] - - 5 (6) -
2007 «身体语言»[7] - - 15 (7) -
«我们说好的»[8] 1 (13) 5 (7) 4 (9) -
«Dream Party»[9] 1 (7) 3 (7) - -
«我走以后»[10] - 10 (2) 19 (1) -
2008 «Dear Jane»[11] - - 7 (4) -
«围城»[12] 1 (2) 4 (3) - -
2009 «那不会是爱吧»[13] 1 (12) 7 (4) 1 (7) 14 (4)
«孩子的眼睛»[14] 1 (10) 7 (5) 12 (5) -
Сінглы #1 6 - 1 -

Зноскі

  1. ГОЛОС КИТАЯ(недаступная спасылка). Дмитрий Комм (10 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2014. Праверана 8 мая 2023.
  2. Джейн Чжан(недаступная спасылка). Starla (11 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2014. Праверана 8 мая 2023.
  3. 光芒 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
  4. 梦想 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
  5. 这该死的爱 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
  6. 如果爱下去 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
  7. 身体语言 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
  8. 我们说好的 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
  9. Dream Party (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
  10. 我走以后 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
  11. Dear Jane (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
  12. 围城 (кіт.). Inkui.
  13. 那不会是爱吧 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
  14. 孩子的眼睛. Inkui (13 мая 2009).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]