Джэнтльмены ўдачы
Джэнтльмены ўдачы | |
---|---|
Джентльмены удачи | |
Жанр | кінакамедыя[2], драматычны фільм і фільм-містэрыя[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Масфільм |
Працягласць | 86 хв. |
Бюджэт | 400 000 ₽ |
Зборы | 30 000 000 ₽ |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 13 снежня 1971[1] |
IMDb | ID 0068519 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Джэнтльмены ўдачы» (руск.: Джентльмены удачи) — савецкі поўнаметражны камедыйны мастацкі каляровы фільм, зняты ў 1971 годзе рэжысёрам Аляксандрам Серым на кінастудыі «Масфільм». Лідар савецкага кінапракату ў 1972 годзе — звыш 65 мільёнаў гледачоў. Адзін з самых папулярных савецкіх кінафільмаў, многія фразы з якога сталі крылатымі.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У Сярэдняй Азіі трое злачынцаў выкрадаюць залаты шлем Аляксандра Македонскага з месца раскопак археалагічнай экспедыцыі. У Маскве кіраўнік гэтай экспедыцыі, прафесар Мікалай Георгіевіч Мальцаў, у аўтобусе сутыкаецца з чалавекам, як дзве кроплі вады падобным на верхавода злачынцаў — бандыта Аляксандра Аляксандравіча Белага па мянушцы «Дацэнт». Ім аказваецца загадчык дзіцячым садам № 83 г. Масквы Яўген Іванавіч Трошкін, добрай душы чалавек.
Непаразуменне ўладжваецца, але неўзабаве пра Трошкіна ўспамінаюць ізноў: усіх траіх злодзеяў ужо злавіла міліцыя, аднак шлема ў арыштаваных злачынцаў не было. Супрацоўнікі міліцыі ўгаворваюць загадчыка дзіцячага садка скарыстацца сваім падабенствам з Дацэнтам, каб знайсці выкрадзены шлем, і Трошкін згаджаецца…
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Лявонаў — Яўген Іванавіч Трошкін, загадчык дзіцячага садка / Сан Саныч Белы (ён жа «Дацэнт»), вор-рэцыдывіст
- Георгій Віцын — Гаўрыла Пятровіч Шарамецьеў (ён жа «Хмыр»), саўдзельнік «Дацэнта»
- Савелій Крамараў — Фёдар Пятровіч Ермакоў (ён жа «Касой»), другі саўдзельнік «Дацэнта»
- Раднэр Муратаў — Васіль Алібабаевіч Алі-Баба, дробны жулік
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Джэнтльмены ўдачы на сайце «Internet Movie Database» (англ.)