Яўген Паўлавіч Лявонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Паўлавіч Лявонаў
руск.: Евгений Павлович Леонов
Партрэт
Імя пры нараджэнні: руск.: Евгений Павлович Леонов
Род дзейнасці: акцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, комік
Дата нараджэння: 2 верасня 1926(1926-09-02)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 29 студзеня 1994(1994-01-29)[2] (67 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Дзеці: Андрэй Яўгенавіч Лявонаў
Месца працы:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:
ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Дзяржаўная прэмія СССР Прэмія Ленінскага камсамола Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Сайт: eugene-leonov.ru
Commons-logo.svg Яўген Паўлавіч Лявонаў на Вікісховішчы

Яўген Паўлавіч Лявонаў (2 верасня 1926, Масква — 29 студзеня 1994, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1992).

Скончыў Маскоўскую драматычную студыю (1948). З 1948 года працаваў у маскоўскіх тэатрах імя К.Станіслаўскага, тэатры У.Маякоўскага, з 1972 года ў тэатры «Ленком». Камедыйны, характарны акцёр, па-майстэрску валодаў сродкамі гумару і сатыры. У камедыйных ролях умеў паказаць драматызм вобраза: Іванаў («Іванаў», А.Чэхава, 1975), Важак («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, 1983), Тэўе («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, 1989). З 1947 года здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Паласаты рэйс» (1960), «Данская аповесць» (1965), «Трыццаць тры» (1966), «Джэнтльмены ўдачы», «Беларускі вакзал» (абодва 1971), «Старэйшы сын», «Афоня» (абодва 1975), «Прэмія» (1975), «Асенні марафон» (1980, Дзяржаўная прэмія Расіі 1981), «Кін-дза-дза!» (1986), «Забіць дракона» (1989), «Пашпарт» (1990), «Насця» (1993).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1961 — Паласаты рэйс
  • 1969 — Зігзаг поспеху
  • 1969 — Гары, гары, мая зорка
  • 1970 — Беларускі вакзал
  • 1971 — Джэнтльмены поспеху
  • 1972 — Гоншчыкі
  • 1975 — Афоня
  • 1978 — Звычайны цуд
  • 1980 — Аб бедным гусары замовіце слова
  • 1986 — Кін-дза-дза!

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)