Дзень абаронцы Украіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзень абаронцы Украіны
Дзень абаронцы Украіны
Тып Дзяржаўнае
Устаноўлена 2014
Дата 14 кастрычніка

Дзень абаронцы Украіны (укр.: День захисника України) — дзяржаўнае свята Украіны, адзначаецца 14 кастрычніка. Прынята ў 2014 годзе. З 2015 года гэты дзень ва Украіне непрацоўны.

Свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, што адзначаецца 14 кастрычніка, для запарожскіх казакаў быў вялікім святам. Менавіта ў гэты дзень абіраліся новыя старшыні.

Афіцыйны статус[правіць | правіць зыходнік]

Памятная манета «Дзень абаронцы Украіны» (2015)

Дзень абаронцы Украіны быў заснаваны 14 кастрычніка 2014 года Загадам Прэзідэнта Украіны. Адначасова быў адменены загад 2009 года, згодня з якім 23 лютага адзначалася як Дзень абаронцы Айчыны[1].

5 сакавіка 2015 года Вярхоўная Рада Украіны абвясціла 14 кастрычніка выхадным днём[2].

10 кастрычніка 2015 года ўнесены змены ў загад Прэзыдэнта Украіны ад 23 жніўня 2004 года «Аб Дне Дзяржаўнага Сцяга Украіны». Спіс дзяржаўных святаў, падчас якіх мясцовым ўладам, прадпрыемствам і арганізацыям прапаноўвалася вывешваць дзяржаўны сцяг Украіны, дапоўніўся Днём абаронцы Украіны[3].

12 кастрычніка 2015 года Нацыянальны банк Украіны ўвёў у зварот 50 тысяч памятных манет «День захисника України» наміналам 5 грыўняў[4].

Зноскі