Пакровы Прасвятой Багародзіцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пакровы Прасвятой Багародзіцы
Пакровы Прасвятой Багародзіцы
Пакровы Найсвяцейшай Багародзіцы (1649, беларуская школа, з царквы ў Маларыце).
Тып народна-праваслаўны
Устаноўлена у памяць з'яўлення ў 910 г. Багародзіцы ва Улахернскім храме
Адзначаецца Рускай праваслаўнай царквой, грэка-каталіцкімі цэрквамі, найперш — славянамі
Дата 1 (14) кастрычніка
Ікона «Пакровы Прасвятой Багародзіцы» (Ноўгарад, 1401—1425, ДТГ)

Пакровы Прасвятой Багародзіцы або Пакровы Найсвяцейшай Багародзіцы, Трэцяя Прачыстая, Пакровы (няма адз. л.[1]) — багародзічнае свята з шэрагу вялікіх, якое адзначаецца пераважна ва ўсходнеславянскім свеце. Мае нерухомы дзень святкавання — 1 кастрычніка (паводле юліянскага календара — 14 кастрычніка).

У аснове свята паданне пра з’яўленне Божай Маці ва Улахернскім храме ў Канстанцінопалі ў 910 годзе[2][3]. На Русі свята шырока адзначалася ў сялянскім побыце, увабраўшы ў сябе многія абрады старажытнаславянскіх восеньскіх свят, што адзначалі заканчэнне працы ў полі.

З’яўленне Божай Маці[правіць | правіць зыходнік]

У 910 годзе, пры імператары Льве Мудрым і патрыярху Макарыі, Візантыйская імперыя вяла вайну з сарацынамі — мусульманамі (у шэрагу крыніц — з русамі), і Канстанцінопалю пагражала небяспека.

У нядзелю 1 кастрычніка ў час усяночнага чування, калі Улахернская царква была перапоўнена людзьмі, якія маліліся, святы Андрэй, Хрыста дзеля юродзівы (Андрэй, які назіраў гэтае з’яўленне, быў славянінам, у маладосці трапіў у палон і быў прададзены ў Канстанцінопалі ў рабства мясцоваму жыхару Феагносту) а чацвёртай гадзіне ночы, падняўшы вочы да неба, убачыў Прасвятую Багародзіцу, што ішла па паветры і была асветленая нябесным святлом, акружаная анёламі і святымі (Багародзіцу суправаджалі Іаан Хрысціцель і Іаан Багаслоў).

Асаблівасці богаслужэння[правіць | правіць зыходнік]

Богаслужэнне шмат у чым адпавядае Багародзічным дванадзясятым святам, хаця самі Пакровы — вялікае, а не дванадзясятае свята.

Народныя традыцыі[правіць | правіць зыходнік]

На Русі — першае па-сапраўднаму восеньскае свята. З гэтага дня пачыналіся дзявочыя вячоркі і час восеньскіх вяселляў.

У народнай традыцыі ў гэты дзень адзначалася сустрэча Восені з Зімою, карані гэтага свята ідуць у глыбокую старажытнасць.

Саму назву народныя вераванні звязвалі з першым інеем, які «пакрываў» зямлю, паказваючы на блізкасць зімовых халадоў.

Прыкладна з гэтага часу пачыналі паліць печы ў хатах і ацяпляць жытло, пачыналі сваю працу ткачыхі і папрадухі.

Таксама са святам Пакроваў звязвалі і заканчэнне працы ў полі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]