Дзмітраўскі сельсавет (Расонскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітраўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Расонскі раён
Уключаў 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сопіна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 верасня 1957

Дзмі́траўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Сопіна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дзмітрава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарбачэўскага (7 населеных пунктаў: Дварышча, Дзмітрава, Межава, Мікуленкі, Петракова, Сопіна і Шчунькі) і Альбрэхтаўскага (4 населеныя пункты: Глаты, Двор Чарэпіта, Фаміно і Чарэпіта) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.