Альбрэхтаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альбрэхтаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Расонскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Расоны (не ўваходзяць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
16 лютага 1996
Дата скасавання 7 красавіка 1958
Насельніцтва (2009) 1 027
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Альбрэ́хтаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Расоны (не ўваходзіць у склад).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Альбрэхтава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Расоны. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Расонскім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Альбрэхтава[1]. 16 верасня 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзмітраўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Глаты, Двор Чарэпіта, Фаміно і Чарэпіта)[2]. 7 красавіка 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Расонскага пассавета.

16 лютага 1996 года цэнтр Бірузоўскага сельсавета перанесены ў вёску Альбрэхтава, сельсавет перайменаваны ў Альбрэхтаўскі. 23 чэрвеня 2005 года ў склад сельсавета перададзены частка тэрыторыі Краснапольскага сельсавета агульнай плошчай 13 819 гектараў (у тым ліку 12 населеных пунктаў: Байдзіна 1, Гарадзішча, Горы, Дворышча, Жалезнікі, Казлы, Красты, Пакоціна, Прудок, Рудня, Рум і Трыполле)[3]. 29 верасня 2010 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Себяжок. Пасля 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бірузова, а 26 лістапада 2018 года — у гарадскі пасёлак Расоны[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1027 чалавек[5], з іх 88,2 % — беларусы, 10,8 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 студзеня 1947 года — 11[7]
  • 1 студзеня 2006 года — 20

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 23 июня 2005 г. № 132 Об изменении границ сельсоветов Россонского и Ушачского районов
  4. Решение Россонского районного Совета депутатов от 26 ноября 2018 г. № 35 О переносе административного центра Альбрехтовского сельсовета Россонского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 
  7. Шаблон:Літаратура/БССР. Адм.-тэр. падзел С. 238

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 111