Краснапольскі сельсавет (Расонскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краснапольскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Расонскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Краснаполле
Дата ўтварэння 2 жніўня 1966
Насельніцтва (2009) 1 358
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Краснапо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Краснаполле.

2 жніўня 1966 года цэнтр Тродавіцкага сельсавета Расонскага раёна Віцебскай вобласці БССР перанесены ў вёску Краснаполле, сельсавет перайменаваны ў Краснапольскі[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дварышчанскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Байдзіна, Гарадзішча, Горы, Дворышча, Жалезнікі, Казлы, Красты, Пакоціна, Прудок, Рудня, Рум, Трыполле) і частка скасаванага Заборскага сельсавета (12 населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага прадпрыемства імя Азіна: Азёрная, Бухава, Дудкі, Забор’е, Лакці, Мамолі, Межагосце, Ніўё, Ножніцы, Паддуб’е, Перавоз і Шарстова)[2]. 23 чэрвеня 2005 года ў склад Альбрэхтаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў былога Дварышчанскага сельсавета (Байдзіна 1, Гарадзішча, Горы, Дворышча, Жалезнікі, Казлы, Красты, Пакоціна, Прудок, Рудня, Рум і Трыполле)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1358 чалавек[4], з іх 92,6 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.