Юхавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юхавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Расонскі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Юхавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 304 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Ю́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Юхавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Верхнядзвінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Юхавіцкага сельсавета 6 населеных пунктаў[1]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Клясціцкага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Красны Бор, Сасновы Бор, Хаданы і Юхавічы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 59. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.