Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка
Дата нараджэння 8 лістапада 1915(1915-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1990(1990-08-01) (74 гады)
Дзеці: Ірына Дзмітрыеўна Супруненка
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка (8 лістапада 1915, горад Майкоп, Адыгея — 1 жніўня 1990) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1956), акадэмік АН БССР (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1938). У 1945—1963 гг. дацэнт, загадчык каферы, прафесар, дэкан матэматычнага факультэта БДУ. У 1963—1987 гг. загадчык лабраторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, з 1987 галоўны навуковы супрацоўнік названага Інстытута. Бацька Ірыны Супруненка.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па алгебры і матэматычнай кібернетыцы. Пабудаваў тэорыю развязальных і лакальна-нільпатэнтных лінейных груп і груп падстаноў, даследаваў р-падгрупы Сілава поўнай лінейнай групы, класіфікаваў мінімальныя камутатыўныя падалгебры поўнай метрычнай алгебры над полем, распрацаваў метады развязання экстрэмальных задач на падстановах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1978), Айчыннай вайны (1985), Дружбы народаў (1985), «Знак Пашаны» (1961), медалі.

Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г. за манаграфію «Группы матриц» (1972).

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Разрешимые и нильпотентные линейные группы. Мн.: Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1958.
  • Перестановочные матрицы. Мн.: Наука и техника, 1966 (совм. с Р. И. Тышкевич).
  • Группы матриц. М.: Наука, 1972.
  • Группы перестановок. Мн.: Навука i тэхніка, 1996.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]