Дзмітрый Анатолевіч Барадзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Барадзін
Dźmitry Baradzin.2020.1.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Анатолевіч Барадзін
Нарадзіўся 19 ліпеня 1999(1999-07-19)[1] (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 188 см[2]
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 71
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — 2018 Беларусь Гомель 6 (0)
2018   Беларусь Орша 14 (3)
2018 — 2019 Беларусь Смалявічы 34 (2)
2020 — Беларусь Дынама (Мінск) 5 (0)
2020 —   Беларусь Іслач (Мінскі раён)
Нацыянальная зборная**
2015 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2018 — Беларусь Беларусь (да 21) 6 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 верасня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2019.

Дзмітрый Барадзін (нар. 19 ліпеня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач» (у арэндзе з мінскага «Дынама») і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Гомель», у 2015 годзе пачаў прыцягвацца ў склад дубліруючага складу. У пачатку 2016 года, пасля вылету каманды ў Першую лігу, падпісаў прафесійны кантракт з клубам, у сезоне 2016 правёў 5 матчаў у Першай лізе. У 2017 годзе выступаў у асноўным за дубль «Гомеля», зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 ліпеня 2017 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

У сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Оршы»[3], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2018 года папісаў кантракт з клубам «Смалявічы» да канца сезона з магчымасцю падаўжэння[4]. У складзе смалявіцкай каманды таксама неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне са «Смалявічамі»[5]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[6], аднак на полі з’яўляўся рэдка. У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні-кастрычніку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе згуляў у двух матчах.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Гомель Беларусь 1 0
2016 Д2 Гомель Беларусь 5 0
2017 Д1 Гомель Беларусь 1 0
2018 (1) Д2 Орша Беларусь 14 3
2018 (2) Д1 Смалявічы Беларусь 12 0
2019 Д2 Смалявічы Беларусь 22 2
2020 (1) Д1 Дынама Беларусь 5 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]