Дзмітрый Андрэевіч Вашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Вашкевіч
Поўнае імя Дзмітрый Андрэевіч Вашкевіч
Нарадзіўся 7 студзеня 2000(2000-01-07)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 191 см
Вага 83 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 47
Маладзёжныя клубы
2014—2016 Беларусь Нёман (Гродна)
2017 Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2016 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2017—2020 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2020   Беларусь Смаргонь 11 (1)
2021— Беларусь Белшына (Бабруйск) 49 (4)
2023—   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2023.

Дзмітрый Вашкевіч (нар. 7 студзеня 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (у арэндзе з бабруйскай «Белшыны»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», выступаў у юнацкім першынстве, у 2016 годзе пачаў гуляць за дубль. У першай палове 2017 года гуляў на юнацкім узроўні за мінскае «Дынама», пасля вярнуўся ў «Нёман».

У чэрвені 2020 года на правах арэнды стаў іграком «Смаргоні»[2], дзе пераважна выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2020 вярнуўся ў «Нёман», а ў красавіку 2021 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», дзе таксама рэгулярна з’яўляўся ў складзе, звычайна на замену. Па выніках сезона 2021 дапамог «Белшыне» выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[3]. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0). З лета стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену, а з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сезон 2023 пачынаў у складзе «Белшыны», а ў сакавіку быў арандаваны жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[4].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Нёман Беларусь 4 0
2017 (2) дубль Нёман Беларусь 13 3
2018 дубль Нёман Беларусь 25 0
2019 дубль Нёман Беларусь 18 2
2020 (1) дубль Нёман Беларусь 11 5
2020 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 11 1
2021 Д2 Белшына Беларусь 24 2
2022 Д1 Белшына Беларусь 24 2
2023 (пач.) Д1 Белшына Беларусь 1 0

Зноскі

  1. а б в http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/49870-vashkevich-d-a
  2. Футбол. Дмитрий Вашкевич арендован "Сморгонью" у "Немана"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2022. Праверана 27 сакавіка 2022.
  3. Вашкевич продолжит играть за "Белшину"
  4. Вашкевич сменил "Белшину" на "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (30 сакавіка 2023). Праверана 31 сакавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]