Дзмітрый Анатолевіч Балашоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Балашоў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Балашоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Анатолевіч Балашоў
Нарадзіўся 8 студзеня 1974(1974-01-08) (45 гадоў)
Мінск, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 177 см
Вага 69 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1992 Сцяг Беларусі (1991-1995) Тарпеда (Мінск) 21 (1)
1993 — 1995 Сцяг Беларусі (1991-1995) КПФ (Слонім) 80 (27)
1994   Сцяг Беларусі (1991-1995) Абутнік (Ліда) 5 (2)
1996 Сцяг Беларусі (1995-2012) Тарпеда (Мінск) 9 (2)
1997 — 1998 Сцяг Беларусі (1995-2012) Белшына 58 (29)
1999 Сцяг Расіі Арсенал (Тула) 31 (0)
2000 — 2001 Сцяг Беларусі (1995-2012) Белшына (Бабруйск) 31 (11)
2000   Сцяг Беларусі (1995-2012) Бярэзіна (Бабруйск) 1 (0)
2002 Сцяг Беларусі (1995-2012) Шахцёр (Салігорск) 12 (0)
2002 Сцяг Беларусі (1995-2012) Хімік (Светлагорск) 13 (1)
2003 Сцяг Беларусі (1995-2012) Белшына (Бабруйск) 7 (0)
2003 — 2004 Сцяг Беларусі (1995-2012) Баранавічы 27 (8)
2004 Сцяг Беларусі (1995-2012) Асіповічы 8 (7)
2005 Сцяг Беларусі (1995-2012) Дняпро-ДЮСШ-1 26 (5)
2008 Сцяг Беларусі (1995-2012) Асіповічы 18 (4)
Нацыянальная зборная**
1992 Сцяг Беларусі (1991-1995) Беларусь (да 21) 2 (0)
1997 — 1999 Сцяг Беларусі (1995-2012) Беларусь 6 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Дзмітрый Анатолевіч Балашоў (нар. 8 студзеня 1974, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі футболіст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійную кар’еру пачаў у 1992 годзе ў мінскім «Тарпеда». У гэтым жа годзе перайшоў у КПФ, у якім правёў 80 матчаў і забіў 27 галоў. У час знаходжання ў слонімскім клубе быў аддадзены ў 1994 годзе ў арэнду ў лідскі «Абутнік». У 1996 годзе вярнуўся ў «Тарпеда». У наступным годзе апынуўся ў складзе бабруйскай «Белшыны», з якой у першым жа для сябе сезоне ў клубе заваяваў нацыянальны кубак (у фінале забіў гол у браму «Дынама-93» і ўсталяваў канчатковы лік 2:0). 1999 год правёў у тульскім «Арсенале». Праз год вярнуўся ў «Белшыну» і зноў дапамог клубу стаць уладальнікам Кубка Беларусі, а таксама стаць чэмпіёнам. У далейшым таксама выступаў за салігорскі «Шахцёр», светлагорскі «Хімік», «Баранавічы», рагачоўскі «Дняпро-ДЮСШ-1» і «Асіповічы», дзе пасля трохгадовага перапынку завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют за нацыянальную зборную Беларусі адбыўся 8 чэрвеня 1997 года ў кваліфікацыйным матчы чэмпіянату свету 1998 супраць зборнай Шатландыі (0:1). Усяго Балашоў правёў за зборную 6 матчаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]