Дзмітрый Аляксандравіч Барысаў
| Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Барысаў | ||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
8 студзеня 1995[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||
| Рост | 186 см | ||||||||||||||||||
| Вага | 79 кг[2] | ||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||
| Нумар | 12 | ||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Дзмітрый Барысаў (нар. 8 студзеня 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мёры».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дарослую кар’еру пачаў у складзе наваполацкага «Нафтана», дзе выступаў за дубль. Перад сезонам 2016 стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай навапалачан. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 10 красавіка 2016 года, выйшаўшы на замену другім тайме матча супраць мазырскай «Славіі» (0:1). Неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы «Нафтана».
Па заканчэнні сезона цікавасць да абаронцы сталі праяўляць клубы расійскай ФНЛ, аднак у снежні 2016 года Барысаў падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[3]. Не здолеў замацавацца ў аснове «Дынама», выступаў пераважна за дубль, а ў чэрвені 2017 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2018 зноў пераважна выступаў за дубль, толькі ў двух апошніх матчах сезона згуляў па 90 хвілін у асноўнай камандзе.
У студзені 2019 года пасля прагляду стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[4]. Згуляў за асноўную каманду гродзенцаў у першых двух матчах сезона, пасля чаго стаў выступаць толькі за дубль. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскі клуб[5] і неўзабаве вярнуўся ў «Нафтан»[6]. Замацаваўся ў аснове наваполацкай каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе.
У сакавіку 2022 года перайшоў у «Смаргонь»[7], дзе замацаваўся ў аснове і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2023 года пакінуў смаргонскі клуб[8].
Сезон 2023 пачаў у складзе «Мёраў» у Другой лізе.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2016 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі[9], дзе дэбютаваў 1 чэрвеня ў таварыскім матчы супраць Македоніі (1:1). Усяго за моладзевую зборную правёў 5 матчаў — ва ўсіх матчах праводзіў на полі 90 хвілін на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2013 | дубль | Нафтан | 6 | 0 | |
| 2014 | дубль | Нафтан | 28 | 1 | |
| 2015 | дубль | Нафтан | 22 | 1 | |
| 2016 | Д1 | Нафтан | 20 | 4 | |
| 2017 | Д1 | Дынама | 3 | 0 | |
| 2018 | Д1 | Дынама | 2 | 1 | |
| 2019 (1) | Д1 | Нёман | 2 | 0 | |
| 2019 (2) | Д2 | Нафтан | 12 | 1 | |
| 2020 | Д2 | Нафтан | 18 | 1 | |
| 2021 | Д2 | Нафтан | 23 | 1 | |
| 2022 | Д2 | Смаргонь | 18 | 3 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dmitri Borisov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/dmitri_borisov/
- ↑ Игравший за "Нафтан" Дмитрий Борисов стал футболистом брестского "Динамо"
- ↑ "Неман" объявил о подписании контракта с Дмитрием Борисовым
- ↑ "Неман" подписал Дударя и расстался с Борисовым
- ↑ Ряды "Нафтана" пополнили Борисов и Тихомиров
- ↑ Дмитрий Борисов перешел из "Нафтана" в "Сморгонь"
- ↑ Футбол. Дмитрий Борисов покинул "Сморгонь" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2023. Праверана 17 лютага 2023.
- ↑ U-21. Лисакович, Корзун, Савицкий и еще 15 игроков "молодежки" вызваны на товарищеский матч против Македонии