Перайсці да зместу

Дзмітрый Васілевіч Герашчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Васілевіч Герашчанка
Дата нараджэння 25 студзеня 1951(1951-01-25) (73 гады)
Месца нараджэння
Бацька Васіль Іосіфавіч Герашчанка
Маці Любоў Дзмітрыеўна Усава
Альма-матар
Месца працы
Працаваў у гарадах Мінск
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

Дзмітрый Васілевіч Гера́шчанка (нар. 25 студзеня 1951, Мінск) — беларускі архітэктар.

Нарадзіўся 25 студзеня 1951 года ў сям’і архітэктараў Васіля Герашчанкі і Любові Усавай[1]. Скончыў у 1974 годзе БПІ. Працаваў у вытворчых майстэрнях камбіната Мастацкага фонда Беларусі (19681969), з 1969 у інстытуце «Мінскпраект».

Асноўныя работы: водаахоўная зона Сляпянскай воднай сістэмы і 7 сквераў уздоўж яе (1989, у складзе аўтарскага калектыву; Дзяржаўная прэмія БССР 1989), праект рэканструкцыі парку імя М. Горкага (1978), Парк 60-годдзя Кастрычніка (1986), воднае добраўпарадкаванне ўчастка р. Свіслач (1988). Па яго праектах будаваліся паркі ў Нясвіжы, па праспекце Праўды і па вул. П. Глебкі; левабярэжная частка Камсамольскага возера ў Мінску і інш.

Мае двух дачок, Дар’ю і Вольгу, якія таксама працуюць архітэктарамі ў інстытуце «Мінскпраект»[1].

Зноскі