Любоў Дзмітрыеўна Усава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Любоў Дзмітрыеўна Усава
Дата нараджэння 6 верасня 1921(1921-09-06) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Муж Васіль Іосіфавіч Герашчанка
Дзеці Дзмітрый Васілевіч Герашчанка
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Мінск
Архітэктурны стыль Сталінскі ампір
Найважнейшыя пабудовы Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача
Палац піянераў
Будынак абкама КПБ
Галоўны корпус БПІ
Вароты Мінска
Сквер Траецкая гара
Парк Перамогі
Горадабудаўнічыя праекты Водна-зялёны дыяметр Мінска
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Любоў Дзмітрыеўна Усава на Вікісховішчы

Любоў Дзмітрыеўна Усава (6 верасня 1921, Іркуцк, Іркуцкая губерня РСФСР) — савецкі беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Іркуцку 6 верасня 1921 года ў сям’і служачых. У 1930-я яе сям’я пераехала ў Маскву, дзе Любоў пасля заканчэння школы паступіла ў Маскоўскі архітэктурны інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў эвакуацыі ў Ташкенце, назад вярнулася толькі ў 1945 годзе. Абараніла ў 1947 з адрозненнем дыпломны праект, пасля чаго была размеркавана на працу ў Мінск ў архітэктурна-планіровачную майстэрню пры Мінгарвыканкаме, дзе працаваў яе муж Васіль Іосіфавіч Герашчанка[1]. З 1953 у Мінгарпраекце, з 1960 у інстытуце «Мінскпраект»[2].

Асноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя Рэспубліканскага Палаца піянераў і школьнікаў (1952), Тэатра юнага гледача (1956), абкам (цяпер тут размяшчаецца Выканаўчы камітэт СНД) і гаркам КПБ (1954; усе з А. Воінавым), жылыя дамы на Прывакзальнай плошчы (1960; сумесна з мужам), галоўны корпус БПІ (1950, у сааўтарстве з з Л. Рымінскім), інтэрнаты (1955), бібліятэчны і спартыўны карпусы БПІ (1967), Рэспубліканскі Дом юнага тэхніка па вул. Першамайскай (1968)[2]. Выканала шэраг прац па прывязцы і рэканструкцыі школ, дзіцячых садоў, праектавала жылыя дамы для рабочых Мотавелазавода, жылыя кварталы заводаў электрашчытоў і запчастак[1]

Удзельнічала ў стварэнні сквера ля тэатра оперы і балета, парку Перамогі.

Займалася рэканструкцыяй дзіцячага парку імя М. Горкага (набярэжная р. Свіслач, пешаходны мост цераз яе, Дзіцячыя кафэ і інш., 19601970). У 1970-я гады ўдзельнічала ў рашэнні праблемы абваднення і воднага добраўпарадкавання Мінска, у прыватнасці сааўтар праектаў дэталёвай планіроўкі водна-зялёнага дыяметра Мінска (паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй часткі), вадасховішчаў «Крыніца» і «Дразды», зоны адпачынку «Вяча» (1970—80, у сааўт.). Выканала рэканструкцыю старажытнага парку ў Пружанах (1978) і інш[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За творчую дзейнасць Любоў Дзмітрыеўна Усава неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі Вярхоўнага Савета БССР, ганаровымі граматамі і граматамі інстытута «Мінскпраект», Саюзаў архітэктараў СССР і БССР. У 1989 годзе занесена ў кнігу пашаны інстытута «Мінскпраект»[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Васілём Герашчанкам, мае 2 сыноў, Сяргея і Дзмітрыя, і малодшую дачку, таксама архітэктараў[3][4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Усава Любоў Дзмітрыеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]