Перайсці да зместу

Любоў Дзмітрыеўна Усава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Любоў Усава)
Любоў Дзмітрыеўна Усава
Дата нараджэння 6 верасня 1921(1921-09-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 2015(2015-01-02) (93 гады)
Грамадзянства
Дзеці Дзмітрый Васілевіч Герашчанка
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Мінск
Архітэктурны стыль Сталінскі ампір
Найважнейшыя пабудовы Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача
Палац піянераў
Будынак абкама КПБ
Галоўны корпус БПІ
Вароты Мінска
Сквер Траецкая гара
Парк Перамогі
Горадабудаўнічыя праекты Водна-зялёны дыяметр Мінска
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Любоў Дзмітрыеўна Усава (6 верасня 1921, Іркуцк, Іркуцкая губерня РСФСР — 2 студзеня 2015) — савецкі беларускі архітэктар.

Нарадзілася ў Іркуцку 6 верасня 1921 года ў сям’і служачых. У 1930-я гады яе сям’я пераехала ў Маскву, дзе Любоў пасля заканчэння школы паступіла ў Маскоўскі архітэктурны інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў эвакуацыі ў Ташкенце, назад вярнулася толькі ў 1945 годзе. Абараніла ў 1947 з адрозненнем дыпломны праект, пасля чаго была размеркавана на працу ў Мінск ў архітэктурна-планіровачную майстэрню пры Мінгарвыканкаме, дзе працаваў яе муж Васіль Іосіфавіч Герашчанка[1]. З 1953 у Мінгарпраекце, з 1960 года ў інстытуце «Мінскпраект»[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1949 года[3].

Асноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя Рэспубліканскага Палаца піянераў і школьнікаў (1952), Тэатра юнага гледача (1956), абкам (цяпер тут размяшчаецца Выканаўчы камітэт СНД) па вул. Кірава і гаркам КПБ (1954; усе з А. Воінавым), жылыя дамы на Прывакзальнай плошчы (1952; сумесна з мужам), аднаўленне і рэканструкцыя галоўнага корпуса БПІ (1950, у сааўтарстве з з Л. Рымінскім), інтэрнаты (1955), бібліятэчны і спартыўны карпусы БПІ (1967), Рэспубліканскі Дом юнага тэхніка па вул. Першамайскай (1968)[2]. Выканала шэраг прац па прывязцы і рэканструкцыі школ, дзіцячых садоў, праектавала жылыя дамы для рабочых Мотавелазавода, жылыя кварталы заводаў электрашчытоў і запчастак[1]

Будынак Мінскага абласнога камітэта КПБ
Вароты Мінска на Прывакзальнай плошчы (арх. Б. Рубаненка, Л. Галубоўскі, А. Карабельнікаў, Л. Усава, В. Герашчанка, 1947—1956 гг.)

Удзельнічала ў стварэнні сквера ля тэатра оперы і балета, парку Перамогі.

Займалася рэканструкцыяй дзіцячага парку імя М. Горкага: набярэжная р. Свіслач, пешаходны мост цераз яе, Дзіцячыя кафэ «Летняе»[3] (1970), «Зімовае»[3] (1975) і інш. (19601970). У 1970-я гады ўдзельнічала ў рашэнні праблемы абваднення і воднага добраўпарадкавання Мінска, у прыватнасці сааўтар праектаў дэталёвай планіроўкі водна-зялёнага дыяметра Мінска (паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй часткі), вадасховішчаў «Крыніца» і «Дразды» з вадаскідамі (1976[3]), ПДП зоны адпачынку «Вяча» (1970—80, у сааўт.), лугапарка на паўднёвым беразе, лесапарку на ўсходнім беразе Заслаўскага вадасховішча, заходняй часткі водна-зялёнага дыяметра ў Мінску (19741976)[3]. Выканала рэканструкцыю старажытнага парку ў Пружанах (1978) і інш[2].

За творчую дзейнасць Любоў Дзмітрыеўна Усава неаднаразова ўзнагароджвалася медалямі[3], граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1954, 1968[3]), ганаровымі граматамі і граматамі інстытута «Мінскпраект», дыпломамі Саюзаў архітэктараў СССР і БССР. У 1989 годзе занесена ў кнігу пашаны інстытута «Мінскпраект»[1].

У шлюбе з архітэктарам Васілём Герашчанкам, мае 2 сыноў, Сяргея і Дзмітрыя, і малодшую дачку, таксама архітэктараў[4][5].

Зноскі

  1. а б в КАРИАТИДА ГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА: ЛЮБОВЬ УСОВА
  2. а б в Усава Любоў Дзмітрыеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. а б в г д е ё Усова Любовь Дмитриевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. К 100-летию со дня рождения архитектора В. И. Геращенко
  5. Архитектор Любовь Усова: «Когда иду по улицам города и смотрю на здания, словно общаюсь с друзьями и коллегами» Архівавана 2 лістапада 2017.