Сляпянская водная сістэма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Сляпянская водная сістэма
Sliapianka water system in Minsk city - Belarus.jpg
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Аўтар праекта калектыў аўтараў: архітэктары — Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская, Барыс Алегавіч Юрцін, Мікалай Фёдаравіч Жлоба, Людміла Аляксандраўна Жлоба, Дзмітрый Васільевіч Герашчанка, Людміла Уладзіміраўна Белякова, Любоў Дзмітрыеўна Усава, Р. Заікін і інш.; інжынеры-гідратэхнікі — В. Савіч, Аляксандр Георгіевіч Самончык, Мікалай Мікалаевіч Сакалоўскі, П. Гольдберг, Л. Дзеравянка і інш.
Дата заснавання 1985
Будаўніцтва 19761985 гады

Сляпянская водная сістэма (Сляпянскае воднае паўкальцо) — водна-паркавая сістэма ў складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, адзін з вядучых пасля водна-зялёнага дыяметра Мінска элементаў архітэктурна-планіровачнай структуры і ландшафту горада Мінска[1].

Праект Сляпянскай воднай сістэмы лічыцца адным з лепшых у сусветнай практыцы ландшафтнага пераўтварэння[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва сістэмы пачалося ў 1976 г., галоўнае збудаванне — Цнянскае вадасховішча пачалі запаўняць у 1982 г. Скончана будаўніцтва ў 1985 г.

Геаграфія і сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак сістэмы — вадасховішча Дразды. Па напорных трубаправодах вада ідзе ў Цнянскае вадасховішча, з яго па добраўпарадкаваным рэчышчы Сляпянкі (уздоўж вуліцы Сядых, жылых раёнаў Зялёны Луг і Усход) — у вадасховішча ЦЭЦ-3, адтуль вяртаецца ў Свіслач.

Працягласць канала ў межах горада Мінска — 22 км, перапад вышынь на ўсім працягу воднай сістэмы складае 31 м. Аб'ём вады — 3,1 млн м³. Агульная плошча водна-зялёнай сістэмы — 122,4 га. Колькасць каскадаў — 13, колькасць дэкаратыўных вадаёмаў — 14, агульнай плошчай больш 50 га[1][3]. Каскады зроблены з выкарыстаннем розных эфектаў падаючай вады: шматступенныя перапады, суцэльныя ці падзеленыя люстэркавыя злівы вады і інш. Маюцца пляцоўкі для краявіднага агляду, пешаходныя дарожкі, у тым ліку пад каскадамі падаючай вады[4].

У 2002—2006 гг., у сувязі з будаўніцтвам і ўводам у эксплуатацыю новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адбылося годнае і выразнае акультурванне прылеглай да бібліятэкі тэрыторыі, якая з'яўляецца часткай Сляпянска воднага паўкола (Сляпянскай воднай сістэмы). Аднак восенню 2014 г. пачалося будаўніцтва двухузроўневай траспартнай развязкі на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава (каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі), для чаго была значна звужана тэрыторыя нядаўна добраўпарадкаванай прылеглай паркавай зоны Сляпянскай воднай сістэмы з абодвух бакоў праспекта, а таксама знесены былы ўваход у парк[5]. Двухузроўневая развязка таксама «разрэзала» краявід і панараму праспекта Незалежнасці.

Узнагароды праекта[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 г. група архітэктараў і інжынераў ДП «Мінскпраект» — аўтарскі калектыў праекта водна-зялёнага дыяметра Мінска (архітэктары Мікалай Жлоба, Барыс Юрцін, Васіліса Шыльнікоўская, Людміла Жлоба, Людміла Белякова, Дзмітрый Герашчанка, інжынер Аляксандр Самончык) — атрымала Дзяржаўную прэмію СССР у галіне архітэктуры за архітэктурна-ландшафтны комплекс Сляпянскай воднай сістэмы (Сляпянскага воднага паўкола)[6][7]. Гэты аб'ект гарадской ландшафтнай архітэктуры Мінска таксама быў удастоены вялікага артыкула ў самай аўтарытэтнай «Сусветнай энцыклапедыі архітэктуры»[8]. У энцыклапедыю былі ўключаны чатыры артыкулы аб архітэктурных аб'ектах Беларусі, і менавіта артыкул аб Сляпянскай воднай сістэме з'яўляецца першым па значнасці[9].

Генеральны план Мінска — карта плана функцыянальнага занавання горада[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архитектура Советской Белоруссии - Architecture of the Soviet Byelorussia / В.И. Аникин, И.И. Бовт, А.А. Воинов, Ю.В. Потапов, В.Э. Соколовский; Под общ. ред. В.И. Аникина. — Москва : Стройиздат, 1986. — 319 с.
  • Архітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславян. і еўрап. кантэксце: у 4 т. / А.І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Беларус. Навука, 2009. — Т. 4, кн. 2. Архітэктура XX — пачатку XXI ст. — 790 с.
  • Воинов, А.А. История архитектуры Белоруссии: учеб. для вузов по спец. 1201 «Архитектура» : в 2 т. / А.А. Воинов. — Минск : Выш. шк., 1987. — 2-е изд., перераб. и доп. — Т. 2 (Советский период). — 293 с.
  • Градостроительство Белоруссии / В.И. Аникин, Е.Л. Заславский, И.А. Иодо и др.; Под общ. ред. А.В. Сычевой. — Минск : Высшая школа, 1988. — 247 с.
  • Иодо, И.А. Градостроительство и градостроительное планирование: Учебное пособие / И.А. Иодо, Г.А. Потаев. — Ростов-на-Дону : Феникс, 2008. — 285 с.
  • Потапов, Л.С. Силуэт Минска / Л.С. Потапов. — Минск : Наука и техника, 1980. — 144 с.
  • Сычева, А.В. Ландшафтная архитектура: учеб. пособие / А.В. Сычева. — Минск : ООО «Парадокс, 2002. — 88 с.
  • Генеральный план г. Минска с прилегающими территориями в пределах перспективной городской черты (2010 г.) // сайт Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]