Перайсці да зместу

Дзмітрый Васільевіч Дзятко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Васільевіч Дзятко
Дата нараджэння 18 студзеня 1981(1981-01-18) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік П. А. Міхайлаў, В. Д. Старычонак
Вядомыя вучні С. У. Шахоўская, В. М. Лухверчык

Дзмітрый Васільевіч Дзятко (нар. 18 студзеня 1981, Мінск, БССР, СССР) − беларускі мовазнавец і педагог.

Доктар філалагічных навук (2023), прафесар (2023).

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ) у 2003 годзе. Спецыяліст у галіне беларускай мовы і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры. Вучыўся ў П. А. Міхайлава, Э. Д. Блінавай, Н. В. Гаўрош, А. А. Каўруса, Т. М. Трыпуцінай, А. У. Рагулі, Л. М. Лыча, І. Р. Угліка, У. А. Васілевіча. Выпускнік аспірантуры БДПУ (у форме саіскальніцтва, 2007) і дактарантуры БДПУ (2021).

Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Фарміраванне і склад беларускай матэматычнай тэрміналогіі» (абаронена ў 2007 годзе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі; апаніравалі А. М. Булыка і Г. Ф. Вештарт). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія: генезіс, структура, тыпалогія» (абаронена ў 2022 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; апаніравалі А. А. Барковіч, І. А. Гапоненка, Я. Я. Іваноў).

Заснавальнік тэорыі беларускай лінгвістычнай тэрмінаграфіі.

Педагагічная праца

[правіць | правіць зыходнік]

З 2003 года працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. З 2009 г. да 2018 г. — загадчык кафедры беларускага мовазнаўства. З 2018 г. — загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі. Выкладае дысцыпліны «Агульнае мовазнаўства», «Уводзіны ў мовазнаўства», «Беларускае мовазнаўства», «Гісторыя лінгвістыкі», «Стараславянская мова», «Гісторыя беларускай мовы», «Метадалогія лінгвістычных вучэнняў», «Асновы лінгвістычных даследаванняў» і іншыя. У 2009 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта, у 2023 — прафесара.

Стажыраваўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (Беларусь), Інстытуце лінгвістычных даследаванняў РАН (Расія), Універсітэце імя Канстанціна Філосафа (Славакія), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (Віцебск) і іншых.

Навуковае прадстаўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]
  • навуковы кансультант часопіса «Роднае слова»;
  • член рэдкалегіі часопіса «Весці БДПУ. Серыя 1»[2];
  • член рэдкалегіі часопіса «Slavica Nitriensia»[3] (Славакія);
  • член рэдкалегіі часопіса «Сибскрипт»[4] (РФ);
  • навуковы рэцэнзент часопіса «ECNU Review of Education»[5] (КНР);
  • член навуковага савета энцыклапедыі «Культура Беларусі»;
  • член рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя інтарэсы

[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяліст у галіне беларускай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі, тэрміназнаўства, гісторыі мовазнаўства, сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Распрацаваў новы інтэрдысцыплінарны напрамак – тэорыю сістэмнай арганізацыі і параметрызацыі беларускай лінг­ві­стыч­най тэрмінасферы, прапанаваў і абгрунтаваў канцэпцыю вывучэння і апі­сан­ня беларускага металінгвістычнага канты­ну­ума.

Аўтар больш за 330 навуковых публікацый[6].

Асноўныя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://fbrf.bspu.by/kafedry/kafedra-yazykoznaniya-i-lingvodidaktiki/vykladchyki
  2. Часопіс "Весці БДПУ". by.bspu.by. Праверана 27 мая 2024.
  3. Oddelenie rusistiky KSF - Slavica Nitriensia. www.krus.ff.ukf.sk. Праверана 27 мая 2024.
  4. СибСкрипт (руск.). www.sibscript.ru. Праверана 27 мая 2024.
  5. ECNU Review of Education. www.roe.ecnu.edu.cn. Праверана 27 мая 2024.
  6. Дзмітрый Васільевіч Дзятко. scholar.google.ru. Праверана 18 чэрвеня 2023.