Аляксей Уладзіміравіч Рагуля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Уладзіміравіч Рагуля
Дата нараджэння 25 сакавіка 1935(1935-03-25) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Альма-матар

Аляксей Уладзіміравіч Рагуля (нар.25 сакавіка 1935, вёска Сенна, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнавец. Прафесар МДПУ імя М. Танка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна (1951) год загадваў хатай-чытальняй у роднай вёсцы. У 1957 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1957 па 1962 гг. выкладаў рускую мову ў Халхоліцкай і Зачысцкай школах Барысаўскага раёна, з 1962 па 1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Рэспубліканскай школе спартыўнага профілю ў Мінску. З 1979 г. — асістэнт, выкладчык, з 1976 г. — дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута.

Першы крытычны артыкул апублікаваў у 1970 г. Напісаў раздзелы пра творчасць К.Чорнага, І.Мележа, В.Быкава для падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1981—1983) для педагагічных інстытутаў. Прымаў удзел у выданні Збору твораў К.Чорнага ў 6 тамах (1988—1991).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Беларуская літаратура ў 4 класе». Дапаможнік. 1980 г.
  • «Методыка выкладання беларускай літаратуры». Адзін з аўтараў. 1986 г.
  • «Родная літаратура». Адзін са складальнікаў падручніка-хрэстаматыі для 8 класа (з Л.Тамашовай). 1989 г.
  • «Імгненні…». Кніга крытыкі. 1990 г.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]