Леанід Міхайлавіч Лыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Міхайлавіч Лыч
Дата нараджэння 8 лютага 1929(1929-02-08) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык, публіцыст
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Альма-матар

Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафесар.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся сельскай сям'і на Уздзеншчыне. Пасля вайны навучаўся ў Мінскім статыстычным тэхнікуме, ваенным вучылішчы, скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957). З 1958 г. працаваў настаўнікам. З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да вядучага навуковага супрацоўніка (1989), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Беларускай ССР», «Гісторыя рабочага класа БССР», «Гісторыя Мінска»; аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар кнігі «Нарысы гісторыі Беларусі» (1995).

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Аднаўленне і развіццё чыгуначнага транспарту Беларускай ССР (верасень 1943—1970 гг.). — Мн., 1976.
  • Аграрный отряд рабочего класса Белоруссии. — Мн., 1984.
  • Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик [Текст] : на примере БССР : (1917—1941 гг.) / Л. М. Лыч; под ред. В. А. Полуяна; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1987. — 286 с
  • Беларуская нацыя і мова. — Мн., 1994.
  • Назвы зямлі беларускай. — Мн., 1994.
  • Гісторыя культуры Беларусі / разам з У. І. Навіцкім. 2-е выд. — Мн., 1997.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917-чэрвень 1941 г.). — Витебск, 2008
  • Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі (верасень 1943 — кастрычнік 1964 г.) / Леанід Лыч. — Мн., 2009.
  • Беларуская нацыянальная ідэя: тэарэтычны і практычны аспекты / Леанід Лыч. — Мн., 2010.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941—1944 гг.). — Вільня: Наша будучыня, 2011. — 332 с.: іл.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941—1944 гг.). — Вільня: Наша будучыня, 2011. — 332 с.: іл.
  • Яўрэйская культура Беларусі яе агульны духоўны набытак. — Мінск, 2012.
  • Рускі прафесар на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. — Мінск, 2013.
  • Нацыянальна-культурнае аўтаномія як варыянт захавання іх этнакультурнай самабытнасці. — Мінск, 2013.
  • Краязнаўства ў кантэксце сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі. — Мінск, 2013.
  • Першаму з'езду беларусаў свету — 20 гадоў. — Мінск, 2013.
  • Культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народу- гарант захавання іх нацыянальнай ідэнтычнасці. — Мінск, 2013.
  • Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак. — Мінск, 2014.
  • Моладзі — праўдзівую гісторыю Беларусі. — Мінск, 2014.
  • Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі. — Мінск, 2014.
  • Беларусы на мяжы нацыянальнай  катастрофы.  — Мінск, 2015.
  • Усенародны рух за наданне беларускай  мове статусу адзінай дзяржаўнай  (да 25-годдзя Закона «Аб мовах у Беларускай ССР» — 26 студзеня 1990). — Мінск, 2015.
  • Беларуская мова на скрыжаваннях трох палітычных рэжымаў.  — Мінск, 2016.
  • Беларуская нацыянальная адукацыя ў Заходняй Еўропе. — Мінск, 2016.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Ягоныя браты:

  • Генадзь Міхайлавіч Лыч — навуковец-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі;
  • Анатоль Міхайлавіч Лыч — навуковец у галіне прыродакарыстання, кандыдат тэхнічных навук.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]