Дзмітрый Літвінскі
Дзмітрый Літвінскі | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Дзмітрый Літвінскі (нар. 6 чэрвеня 1970, у Глыбокім) — сучасны беларускі мастак, фотамайстар і відэааматар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Школу 3 у Глыбокім. Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Першая ўтарская выстава пад назвай «Погляд» прайшла ў 2003 годзе. Усяго ў Глыбокім прайшло сем асабістых выставак[1].
Мастак стварыў серыю партрэтаў вядомых глыбачан: заснавальніка дэндрасаду Віктара Ламаку, знакамітага каваля Аляксандра Дубіну, авіяканструктара Паўла Сухога, заснавальніка глыбоцкай школы барацьбы Аляксандра Кузняцова. Дзмітрый Літвінскі таксама аўтар рэпрадукцыі вялікага партрэту Корсака, які прадстаўлены ў сталай экспазіцыі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.
Да найбольш выразных творчых серый належаць музычныя інструменты (дуда, скрыпка, лютня, арфа, бубен), гісторыя, міфалогія і прырода[2].
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 11 студзеня 2021.
- ↑ https://greenbelarus.info/articles/16-06-2016/hudozhnik-iz-glubokogo-risuet-i-snimaet-prirodu-foto-video