Віктар Антонавіч Ламака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Антонавіч Ламака
Дата нараджэння 29 жніўня 1910(1910-08-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 2001(2001-03-05) (90 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар

Віктар Антонавіч Лама́ка (29 жніўня 1910, Дубіцкая Слабада, Мінскага раёна — 5 сакавіка 2001, Глыбокае) ― заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь, заснавальнік Глыбоцкага дэндрарыя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхоўваўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Пасля школы вучыўся ў Магілёўскім землеўпарадкавальным тэхнікуме, у Гомельскім лесатэхнічным інстытуце.

Ваяваў у Чырвонай Арміі, атрымаў раненне недалёка ад Берліна.

Пачаў працаваць у кастрычніку 1945 года ў Глыбоцкім лясгасе. У 1977 годзе за арганізацыю і вырошчванне пасадачнага матэрыялу і стварэнне лесанасенных плантацый В. А. Ламака быў узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР, а ў 1983 годзе — другім медалём, як стваральнік дэндралагічнага сада. У 1986 годзе па просьбе настаўнікаў Слабадской СШ Шаркаўшчынскага раёна ён распрацаваў праект міні-дэндрасада памяці І. П. Сікоры[1].

У 1990 годзе В. А. Ламака выдаў аўтарскую кнігу «Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса». Вынікам творчай працы стаў фотаальбом «Глыбоцкаму вопытнаму лясгасу — 60 год», у які ўвайшло каля 300 здымкаў розных гадоў з апісаннем асноўных этапаў развіцця лясгаса і яго дасягненні за гэты перыяд.

Пры лясгасе створаны музей прыроды, дзе значная частка экспазіцыі прысвечана дзейнасці Віктара Антонавіча[2]

Зноскі

  1. Он памятник себе воздвиг… но не простой, а дендрологический(недаступная спасылка). Аргументы и факты в Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  2. Ламака Віктар Антонавіч. Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бородин В. Чудо по имени ― дендрарий // Белорусская нива, 2000, 29 января
  • Чайка Л. Щедрое наследие // Веснік Глыбоччыны, 2002, 8 чэрвеня

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]