Дзмітрый Мікалаевіч Анучын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Мікалаевіч Анучын
руск.: Дмитрий Николаевич Анучин
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, антраполаг, археолаг, географ, краязнавец
Дата нараджэння 27 жніўня (8 верасня) 1843
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1923(1923-06-04)[2][3] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Мікалаевіч Анучын (27 жніўня [8 верасня] 1843, Санкт-Пецярбург — 4 чэрвеня 1923, Масква) — рускі географ (першы ў Расіі прафесар геаграфіі), антраполаг, этнограф, археолаг, музеязнаўца, заснавальнік навуковага вывучэння геаграфіі, антрапалогіі і этнаграфіі ў Маскоўскім універсітэце — «стваральнік рускай універсітэцкай геаграфічнай школы», заслужаны прафесар Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта (1906). У 1902 годзе ўвёў у абарачэнне тэрмін «антрапасфера» (1902). Аўтар прац па этнічнай антрапалогіі і антрапагенезе, этнаграфіі, першабытнай археалогіі, агульнай фізічнай геаграфіі, краіназнаўстве і гісторыі навукі.

У 1896 годзе абраны ардынарным акадэмікам па кафедры заалогіі Імператарскай Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук, ганаровы член Імператарскай Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук (1898), член-карэспандэнт Парыжскага антрапалагічнага таварыства (1879), правадзейны член Італьянскага таварыства антрапалогіі (1880) і антрапалагічнага таварыства ў Вашынгтоне (1883), ганаровы член Каралеўскага антрапалагічнага інстытута ў Лондане (1897), член Рускага горнага таварыства (1900). З 1916 года — ганаровы член Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. а б Анучин Дмитрий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Анучин Дмитрий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Dmitrij Nikolajevič Anučin // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.