Дзмітрый Мікалаевіч Гарэлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Мікалаевіч Гарэлік
Пасол Беларусі ў Манголіі[d]
з 18 чэрвеня 2021

Нараджэнне 26 жніўня 1976(1976-08-26) (47 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Дзмітрый Мікалаевіч Гарэлік (26 жніўня 1976, г.п. Кіраўск, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі (з 2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 жніўня 1976 года у г.п. Кіраўск Магілёўскай вобласці.

У 1995—1999 гадах працаваў лабарантам сярэдняй школы № 11 г. Слуцка. У 1999 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці».

У 1999—2002 гадах — начальнік аддзела Слуцкага гарадскога камітэта, намеснік начальніка аддзела Цэнтральнага камітэта, намеснік начальніка аддзела Цэнтральнай кантрольнай камісіі, намеснік старшыні, выканаўца абавязкаў старшыні Мінскай гарадской кантрольнай камісіі Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.

У 2002—2003 гадах — галоўны спецыяліст аддзела развіцця маладзёжнага і дзіцячага руху, загадчык сектара арганізацыйна-прававой работы Дэпартамента па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 2003—2013 гадах — галоўны спецыяліст, саветнік, галоўны саветнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва, галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю — начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2013—2015 гадах — памочнік старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» У 2015—2021 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права».

18 чэрвеня 2021 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Манголіі[1], аднак фактычна прыступіў да працы ў ліпені 2021 года[2]. Даверчыя граматы Прэзідэнту Манголіі ўручыў 8 лістапада 2021 года[3].

Жанаты. Мае сына.

Зноскі