Перайсці да зместу

Дзмітрый Міхайлавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Міхайлавіч
Смерць не раней за 1374
Род Друцкія[1]
Бацька Міхаіл Міхайлавіч
Маці Сафія[d][2]
Дзеці Сямён Дзмітрыевіч[1], Аляксандра Дзмітрыеўна[d][3] і Іван Дзмітрыевіч Кіндыр[d][1]

Дзмітрый Міхайлавіч (1-я палова XIV ст. — пасля 1374) — князь друцкі.

З роду князёў друцкіх, сын князя Міхаіла Міхайлавіча. Згаданы без імя па бацьку пад 1372 годам, калі разам з полацкім князем Андрэем Альгердавічам удзельнічаў у паходзе на Вялікае княства Уладзімірскае і Вялікае княства Маскоўскае.[4]

У 1374 годзе, напэўна, разам з малодшым братам князем Васілём згадваецца Германам з Вартберга як «князі одрыскія» ў паходзе полацкага князя Андрэя Альгердавіча на ордэнскі замак Дынабург.[4]

Меў сыноў Сямёна, Івана Кіндыра, а таксама дачку Аляксандру.

Зноскі

  • Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.