Дынабургскі замак
| Замак | |
| Дынабургскі замак | |
|---|---|
| | |
| 55°54′45″ пн. ш. 26°43′30″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Заснавальнік | Эрнст фон Ратцэбург[d] |
| Дата заснавання | 1275 |
| Дата скасавання | 1577 |
Дынабургскі замак (лат.: Dinaburgo pilis, ням.: Dünaburg) — замак у Наўенскай воласці Латгаліі (Латвія), паблізу сучаснага Даўгаўпілса. Пабудаваны лівонскім ландам Тэўтонскага ордэна паміж 1273—1277 гадамі, разбураны маскоўскімі войскамі да 1577 года. Рэшткі замка даступны для наведвання[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Рэканструкцыя 1893 года.
У 1273 годзе лівонскі ландмайстар Эрнст фон Ратцэбург збудаваў замак Дынабург ва ўладаннях вялікага літоўскага князя Трайдзеня. Замак меў стратэгічнае значэнне — служыў базай для рэзаў Ордэна на цэнтральную Літву, каб прымусіць Трайдзеня адмовіцца ад падтрымкі земгалаў, што змагаліся з лівонцамі[3]. У 1277 годзе Трайдзень пачаў аблогу замка. За месяц здзейснена чатыры пробы штурму абложнымі вежамі, аднак Трайдзень вымушаны быў адступіць. У адказ ландмайстар фон Ратцэбург арганізаваў у 1278 годзе беспаспяховы паход углыб Літвы, які скончыўся разгромам лівонцаў пад Ашэрадэнам (цяперашняе Айзкраўклэ).
У XIV—XVI стагоддзях Вялікае Княства Літоўскае і Маскоўская дзяржава некалькі разоў разбуралі замак, але кожны раз яго адбудоўвалі:
- у 1313 годзе замак перабудаваны ландмайстрам Герхардам фон Ёркам;
- у 1396 годзе літвіны разбурылі замак, але Ордэн яго аднавіў;
- у 1403 годзе вялікі літоўскі князь Вітаўт уварваўся ў Латгалію і разбурыў Дынабургскі замак, пасля чаго крыжакі яго аднавілі;
- у 1418 годзе Вітаўт зноў захапіў і спаліў замак;
- у 1481 годзе замак здабылі войскі вялікага князя маскоўскага Іван Васілевіча;
- у 1558 годзе вялікі князь маскоўскі Іван Грозны пачаў Лівонскую вайну, у 1559 годзе яго войскі ненадоўга захапілі замак;
- у 1561 годзе паводле Віленскай уніі Лівонія была падзелена, і Латгалія адышла да Вялікага Княства Літоўскага. Пасля Люблінскай уніі 1569 года гэтыя землі сталі супольным уладаннем Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай. Дынабургскі замак стаў адміністрацыйным цэнтрам рэгіёна і сядзібай каталіцкага біскупа;
- у 1577 годзе Іван Грозны захапіў замак і загадаў зруйнаваць яго да зямлі. Пасля зыходу маскавітаў з прычыны моцнага разбурэння паселішча перанесенае на 19 км ніжэй па цячэнні Дзвіны, дзе цяпер сучасны Даўгаўпілс. Кароль Стэфан Баторый вырашыў не перабудоўваць стары замак, які страціў былое стратэгічнае значэнне.
- у 1671 годзе была спроба перабудовы замка, але ён канчаткова быў разбураны ў часе Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721). Рэшткі муроў разбураны ў 1811—1829 гадах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Latvijas Vēstnesis — Latvijas Vēstnesis, 1993. Праверана 18 лістапада 2017.
- ↑ Alberts Zarāns. Latvijas pilis un muižas. Castles and manors of Latvia. — Riga, 2006. — ISBN 9984-785-05-X.
- ↑ William Urban. The Baltic Crusade. — Chicago, Illinois: Lithuanian Research and Studies Center, 1994. — С. 283—286. — ISBN 0-929700-10-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дынабургскі замак
