Дзмітрый Пятровіч Булахаў
Дзмітрый Пятровіч Булахаў | |
---|---|
Нараджэнне |
1959 |
Смерць | 8 верасня 2006 |
Месца пахавання | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Дзмітрый Пятровіч Булахаў (1959, Мінск — 8 верасня 2006) — беларускі палітык, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску.
Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на швейнай фабрыцы Магілёва. У 1980—1984 гадах вучыўся ў Мінскай вышэйшай школе МУС СССР. Пасля яе заканчэння працаваў следчым, затым — старшым следчым у Магілёўскім абласным упраўленні ўнутраных спраў.
У сакавіку 1990 года абраны народным дэпутатам у Вярхоўны Савет Беларусі, а праз тры месяцы, на першай сесіі Вярхоўнага Савета ўзначаліў Камісію ВС па заканадаўстве і аўтаматычна стаў членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
На пачатку студзеня 1992 года на дарозе Мінск — Магілёў Булахаў, кіруючы службовай «Волгай», насмерць збіў жанчыну. У МУС вырашылі не ўзбуджаць крымінальнай справы, патлумачыўшы, што віны кіроўцы не было.
У кастрычніку 1992 года Булахаў выступіў за адмову ад правядзення ініцыяванага Беларускім народным фронтам рэферэндуму пра датэрміновыя выбары Вярхоўнага Савета паводле новага закона. У 1993 годзе сказаў, што «Незалежнасць — не ёсць ікона, на якую трэба маліцца». Увосень 1993 года, на фоне абвастрэння эканамічнай сітуацыі выступіў па тэлебачанні з падтрымкай прэм’ера Вячаслава Кебіча і рэзкай крытыкай БНФ. У студзені 1994 года Булахаў паспрыяў адстаўцы Станіслава Шушкевіча з пасады старшыні Вярхоўнага Савета, у лютым падтрымаў увядзенне прэзідэнцтва, а ў сакавіку, разам з парламенцкай большасцю, дамогся як найхутчэйшага правядзення прэзідэнцкіх выбараў — перад тым, як адбудуцца парламенцкія.
У красавіку 1994 года Булахаў узначаліў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Журналіст і палітык Сяргей Навумчык пераказаў меркаваныя планы Дзмітрыя Булахава і Віктара Ганчара, паводле якіх пасля выбараў апошні меў быць прызначаны прэм’ерам, а Булахаў — старшынёй Канстытуцыйнага Суда; затым, калі пасля абвінавачванняў у парушэннях Канстытуцыі Лукашэнка адхіляецца ад улады, Ганчар абіраецца прэзідэнтам, а Булахаў узначальвае Вярхоўны Савет[1].
Адразу пасля інаўгурацыі, у ліпені 1994 года, новаабраны прэзідэнт А. Лукашэнка вылучыў Дз. Булахава на пасаду старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, але прапанова не набрала дастатковай колькасці галасоў дэпутатаў.
У 1995 годзе Булахаў скептычна выказаўся пра ініцыяваны Лукашэнкам рэфэрэндум, затым прадстаўляў Вярхоўны Савет 12-га склікання, які ўвайшоў у канфлікт з Лукашэнкам, у Канстытуцыйным Судзе. Ён не быў абраны ў Вярхоўны Савет 13-га склікання, увосень 1996 года надрукаваў у прэсе «Ліст да бацькоў», дзе тлумачыў, чаму нельга падтрымліваць Лукашэнку. Далей на некалькі гадоў яго імя знікла з газетных палос, згадвалася, што ён спрабаваў сябе ў бізнесе.
З 31 сакавіка[2] да 16 чэрвеня 2000 года[3] працаваў пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах СНД. Пазней займаў пасаду першага намесніка старшыні Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара СНД.
З 13 красавіка[4] да 8 верасня 2006 года працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.
Памёр ад сардэчнага прыступу раніцай 8 верасня 2006 года ў сваёй кватэры. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Зноскі
- ↑ Навумчык С. Дзевяноста чацьверты. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — С. 104—105
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2000 года № 161 «О назначении Д. П. Булахова Постоянным полномочным представителем Республики Беларусь при уставных и других органах Содружества Независимых Государств»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 16 июня 2000 года № 345 «Об освобождении Д. П. Булахова от должности Постоянного полномочного представителя Республики Беларусь при уставных и других органах Содружества Независимых Государств»
- ↑ Незадолго до смерти Дмитрия Булахова видели в компании Виктора Лукашенко
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Навумчык С. Дзевяноста чацьверты. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. 350 с.: іл. ISBN 978-0-929849-70-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дмитрий Петрович Булахов (официальный некролог) (руск.) . www.sb.by (9 верасня 2006). Праверана 25 верасня 2023.
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 8 верасня
- Памерлі ў 2006 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Палітыкі Беларусі
- Дыпламаты Беларусі
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Памерлі ад сардэчнай недастатковасці