Дзмітрый Сяргеевіч Яроменка
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзмітрый Сяргеевіч Яроменка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
20 чэрвеня 1990[1][2] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Дзіназ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 5 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Яроменка (нар. 20 чэрвеня 1990, Харкаў, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца вышгарадскага «Дзіназа».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец харкаўскага футбола. У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за харкаўскія ДЮСШ-13 і ВФК, у 2007 годзе трапіў у луцкую «Валынь». У Першай лізе дэбютаваў 5 красавіка 2007 года ў выязным матчы супраць «Львова» (0:2). Трэнер «Валыні» Віталь Кварцяны называў Дзмітрыя перспектыўным гульцом сваёй каманды, прадракаючы вялікую будучыню футбалісту[3].
Восенню 2007 года перайшоў у кіеўскае «Дынама». У асноўным выступаў за «Дынама-2» і дубль. У жніўні 2009 года быў аддадзены ў арэнду ў «Валынь»[4].
У жніўні 2010 года перайшоў у запарожскі «Металург»[5]. У складзе клуба дэбютаваў 22 жніўня ў выязным матчы супраць сімферопальскай «Таўрыі» (0:2). Па выніках сезона 2010/11 «Металург» заняў апошняе 16 месца і вылецеў у Першую лігу Украіны. У тым сезоне Дзмітрый правёў 19 матчаў у чэмпіянаце і 2 матчы ў Кубку.
Летам 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з харкаўскім «Металістам»[6]. У складзе каманды ў Прэм’ер-лізе Украіны дэбютаваў 16 ліпеня 2011 года ў 2 туры сезона 2011/12 у хатнім матчы супраць луганскай «Зары» (3:2), выйшаўшы на 66 хвіліне замест Джонатана Крыстальда. Аднак, правёў усяго 3 матчы за аснову, пасля выступаў пераважна за моладзевую каманду харкаўскага клуба.
Улетку 2012 года Яроменка быў аддадзены ў арэнду да канца года ў палтаўскую «Ворсклу»[7]. Ужо ў першым матчы за новую каманду 28 ліпеня Яроменка забіў гол, які стаў для яго першым у элітным дывізіёне і дапамог клубу абыграць львоўскія «Карпаты» з лікам 3:1[8]. Аднак замацавацца ў складзе палтаўскага клуба не здолеў, згуляўшы да канца года толькі ў 6 матчах чэмпіянату.
У верасні 2013 года перайшоў у чэшскі «Багеміянс 1905» на правах арэнды[9]. У новым клубе Дзмітрый узяў 7-ы нумар. Незадоўга да падпісання кантракту Яроменка даў інтэрв’ю, у якім прызнаўся, што пераход у «Металіст» павярнуўся для яго застоем у кар’еры і ён гатовы пагадзіцца на горшыя ўмовы, толькі б атрымліваць гульнявую практыку[10]. У выніку, аднак, не здолеў замацавацца ў аснове «Багеміянса», звычайна толькі выхадзіў на замену.
У ліпені 2014 года перайшоў у склад дэбютанта Прэм’ер-лігі — данецкага «Алімпіка». За данецкі клуб правёў 8 матчаў у чэмпіянаце.
У красавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцк»[11]. Распачынаў сезон у якасці іграка асновы, але 25 красавіка ў матчы супраць «Мінска» атрымаў траўму, з-за якой выбыў да чэрвеня. 1 ліпеня 2015 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны па ўзаемнай згодзе[12].
У жніўні 2015 года папоўніў склад ужгарадскай «Гаверлы»[13]. У ліпені 2016 года перайшоў у «Абалонь-Бровар», пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2017/18.
З лета 2018 года выступаў на аматарскім узроўні. Гуляў за клуб «Малынск» з аднайменнай вёскі ў Ровенскай вобласці, а ў ліпені 2019 перабраўся ў «Вікторыю» з Мыкалаіўкі. У сезоне 2021/22 стаў гуляць за клуб за клуб у Другой лізе. Пакінуў «Вікторыю» ў снежні 2021 года.
Летам 2022 года далучыўся да другалігавай «Нівы» з Бузавай, а ў жніўні 2023 года перайшоў у вышгарадскі «Дзіназ».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў. У 2009 годзе разам са зборнай да 19 гадоў стаў чэмпіёнам Еўропы (згуляў на турніры ва ўсіх 5 матчах сваёй каманды).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Другой лігі Украіны: 2022/23
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dmytro Eremenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dmytro Yeremenko // FBref
- ↑ ДМИТРИЙ ЕРЁМЕНКО на сайті dynamomania.com(недаступная спасылка)
- ↑ Д. Еременко арендован «Волынью» (руск.)(недаступная спасылка). Football.ua (17 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2009. Праверана 26.05.2011.
- ↑ Запорожский «Металлург» берет игрока «Динамо-2» (руск.)(недаступная спасылка). Football.ua (13 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2010. Праверана 26.05.2011.
- ↑ «Металлист» подписал Дмитрия Еременко (руск.)(недаступная спасылка). Football.ua (14 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 29.07.2011.
- ↑ Еременко на полгода в Ворскле(недаступная спасылка)
- ↑ Ворскла: есть первая победа
- ↑ Полузащитник Металлиста отправляется в Чехию (руск.). Football.ua (12 верасня 2013).
- ↑ Д. Ерёменко: «Готов согласиться на худшие условия, лишь бы играть» (руск.). Football.ua (31 жніўня 2013).
- ↑ Залеский, Геращенков и Дмитрий Еременко подписали контракты со «Слуцком»
- ↑ «Слуцк» расторг контракт с Дмитрием Еременко
- ↑ Говерла подписала Дмитрия Еременко
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Харкаве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Валынь Луцк
- Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
- Ігракі ФК Металург Запарожжа
- Ігракі ФК Металіст Харкаў
- Ігракі ФК Ворскла Палтава
- Ігракі ФК Багеміянс 1905
- Ігракі ФК Алімпік Данецк
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
- Ігракі ФК Абалонь Кіеў
- Ігракі ФК Вікторыя Мыкалаіўка
- Ігракі ФК Ніва Бузава
- Ігракі ФК Дзіназ Вышгарад