Дзмітрый Мікалаевіч Талкачоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Талкачоў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Талкачоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Мікалаевіч Талкачоў
Нарадзіўся 12 лютага 1986(1986-02-12)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Клецк
Нумар 12
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2003 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2006 Сцяг Беларусі Дарыда (Мінскі раён) 2 (0)
2007 Сцяг Беларусі Камунальнік (Слонім) 25 (0)
2008 Сцяг Беларусі ДБК-Гомель 29 (2)
2009 — 2012 Сцяг Беларусі Рудзенск 84 (8)
2012 Сцяг Беларусі Слуцк 11 (0)
2013 Сцяг Беларусі Ведрыч-97 (Рэчыца) 13 (0)
2013 — 2017 Сцяг Беларусі Хімік (Светлагорск) 92 (3)
2018 — Сцяг Беларусі Клецк 5 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2019.


Дзмітрый Талкачоў (нар. 12 лютага 1986) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Клецк».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ, праз два гады далучыўся да «Дарыды». У 2007 годзе гуляў у Першай лізе за слонімскі «Камунальнік», на наступны год разам з гомельскім ДБК выйграў Другую лігу. У 2009 годзе другі раз запар атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне, на гэты раз у складзе «Рудзенска». Пасля выступаць за гэты клуб і ў Першай лізе да жніўня 2012 года, калі перайшоў у «Слуцк».

Сезон 2013 пачаў у рэчыцкім «Ведрычы-97», а пазней перабраўся ў светлагорскі «Хімік», дзе правёў чатыры з паловай гады. На сезон 2018 быў заяўлены ў Другую лігу ў складзе «Узды», але так і не згуляў за яе і пазней далучыўся да «Клецка».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Dmitri Tolkachev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]