ФК ДБК-Гомель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ДБК-Гомель
Лагатып
Мянушкі будаўнікі
Заснаваны 2008
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён СДЮШАР-8 (штучнае поле)
Умяшчальнасць: 5000
Галоўны трэнер Міхаіл Ерамчук
Чэмпіянат Другая ліга

«ДБК-Гомель»беларускі футбольны клуб з горада Гомель, прадстаўляе Гомельскі ДомаБудаўнічы Камбінат.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 2008 годзе і адразу выйграў Другую лігу. З 2009 года ўдзельнічаў у Першай лізе Беларусі. Клуб намагаўся выйсці ў Вышэйшую лігу, але здолеў толькі двойчы стаць бронзавым прызёрам у другім дывізіёне.

У Кубку Беларусі 2009/2010 зрабіў сенсацыю, дайшоўшы да паўфінала (у 1/8 былі абыграны землякі з Гомеля, а ў чвэрцьфінале будаўнікі пасля хатняга паражэння 0:2 ад мінскага «Дынама» ўзялі рэванш у гасцях — 3:1, і толькі ў паўфінале саступілі жодзінскаму «Тарпеда»). У 2010 фарм-клуб ДБК-2 прымаў удзел у Другой лізе.

Сезон 2011 клуб, аднак, скончыў толькі на 12 месцы ў Першай лізе, а ў 2012 з вялікай цяжкасцю захаваў месца ў Першай лізе. У лютым 2013 клуб спыніў сваё існаванне[1].

У красавіку 2016 года стала вядома аб аднаўленні клуба, які заявіўся ў Другую лігу[2][3]. Пры гэтым, у Другой лізе таксама пачаў выступленні самастойны клуб ДЮСШ-ДБК, складзены з выхаванцаў дзіцячай школы былога клуба. Аднак, 29 красавіка 2016 года, за дзень да першага матчу, каманда знялася з турніру[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2008 Другая (Д3) 1 30 23 5 2 67–17 74 1/32 фінала Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2009 Першая (Д2) 3 26 13 9 4 34–18 48 Паўфінал
2010 Першая (Д2) 3 30 17 7 6 52–26 58 1/8 фінала
2011 Першая (Д2) 12 30 8 10 12 28–34 34 1/16 фінала
2012 Першая (Д2) 14 28 1 5 22 9–62 8 1/16 фінала Спыненне існавання

Зноскі