Дзмітрый Фёдаравіч Грэчушкін
Дзмітрый Фёдаравіч Грэчушкін | |
---|---|
Дмитрий Фёдорович Гречушкин | |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1943 (22 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | кавалерыя |
Гады службы | 1940—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Фёдаравіч Грэчушкін (1921—1943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзмітрый Грэчушкін нарадзіўся 10 красавіка 1921 года ў вёсцы Талкаеўка (цяпер — Сарачынскі раён Арэнбургскай вобласці) у сям’і селяніна. Скончыў тэхнікум сувязі ў Ташкенце. У 1940 годзе Грэчушкін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе ён скончыў Тамбоўскае кавалерыйскаее вучылішча. З красавіка 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У званні гвардыі лейтэнанта Дзмітрый Грэчушкін камандаваў узводам супрацьтанкавых стрэльбаў 4-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].
27 верасня 1943 года Грэчушкін пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Яго ўзвод адразу ж падвергнуўся нападу варожых танкавых падраздзяленняў і, адбіваючы гэтую атаку, знішчыў некалькі танкаў, чым забяспечыў паспяховую пераправу іншых падраздзяленняў палка. 30 верасня 1943 года ў ходзе бою за вёску Галкі таго ж раёна Грачушкін асабіста падпаліў 5 нямецкіх танкаў, але і сам загінуў у тым баі. Пахаваны ў пасёлку Камарын[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі лейтэнант Дзмітрый Грачушкін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[2]. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Айчыннай вайны 1-й ступені[1].
У гонар Грэчушкіна названыя тэхнікум сувязі і вуліца ў Ташкенце, вуліца ў Камарыне[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Дзмітрый Фёдаравіч Грэчушкін на сайце «Героі краіны»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Ахмадиев Т. Х. Башкирская гвардейская кавалерийская. Уфа, 1999.
- Березняк Н. Г. Герои Советского Союза — узбекистанцы. Ташкент 1984.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд. доп. и испр. Минск, 1984.
- Слава башкирских конников. Уфа: Китап, 2005.
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Брагінскім раёне
- Пахаваныя ў Брагінскім раёне
- Асобы
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро