Дзмітрый Юр’евіч Харытончык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Юр'евіч Харытончык)
Футбол
Дзмітрый Харытончык
Поўнае імя Дзмітрый Юр’евіч Харытончык
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1986(1986-06-11) (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь МНПЗ
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Беларусь Славія (Мазыр) 5 (0)
2005—2009 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 4 (1)
2006   Літва Каўнас 1 (0)
2007   Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (1)
2008   Беларусь Славія (Мазыр) 25 (2)
2010 Беларусь Славія (Мазыр) 28 (9)
2011—2012 Беларусь Гарадзея 20 (4)
2012   Беларусь Хімік (Светлагорск) 25 (6)
2013 Беларусь Хімік (Светлагорск) 26 (6)
2014—2015 Беларусь Славія (Мазыр) 30 (1)
2015 Беларусь Хімік (Светлагорск) 0 (0)
2016 Беларусь Мантажнік (Мазыр) 5 (0)
2021— Беларусь МНПЗ (Мазыр)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021.

Дзмітрый Харытончык (нар. 11 чэрвеня 1986, Мазыр) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскай «Славіі», пачынаў кар’еру ў гэтым клубе, адкуль у 2005 годзе перабраўся ў мінскі МТЗ-РІПА. Спачатку гуляў за дубль, пасля аддаваўся ў арэнды. У 2009 годзе вярнуўся ў Мінск, правёў за МТЗ-РІПА 4 матчы ў чэмпіянаце і 2 матчы ў Лізе Еўропы. У 2010 зноў выступаў за «Славію» (у сезонах 2008 і 2010 прызнаваўся найлепшым іграком мазырскага клуба).

У 2011 годзе гуляў за «Гарадзею», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў светлагорскім «Хіміку». На наступны год стаў іграком «Хіміка» на трывалай аснове.

У сезоне 2014 вярнуўся ў склад «Славіі». Дапамог клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 выступаў за дубль мазыран, у асноўным складзе з’явіўся толькі адзін раз (16 ліпеня ў кубкавым матчы супраць «Баранавічаў»). У жніўні 2015 года зноў стаў іграком светлагорскага «Хіміка»[1], але ў сезоне 2015 ні разу не з’явіўся на полі ў яго складзе.

У 2016 годзе выступаў у Другой лізе за мазырскі «Мантажнік», у 2021 годзе пачаў выступаць у Другой лізе за МНПЗ.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]