Перайсці да зместу

Дзмітрый Юр’евіч Харытончык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Харытончык
Поўнае імя Дзмітрый Юр’евіч Харытончык
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1986(1986-06-11) (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь МНПЗ
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Беларусь Славія (Мазыр) 5 (0)
2005—2009 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 4 (1)
2006 →  Літва Каўнас 1 (0)
2007 →  Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (1)
2008 →  Беларусь Славія (Мазыр) 25 (2)
2010 Беларусь Славія (Мазыр) 28 (9)
2011—2012 Беларусь Гарадзея 20 (4)
2012 →  Беларусь Хімік (Светлагорск) 25 (6)
2013 Беларусь Хімік (Светлагорск) 26 (6)
2014—2015 Беларусь Славія (Мазыр) 30 (1)
2015 Беларусь Хімік (Светлагорск) 0 (0)
2016 Беларусь Мантажнік (Мазыр) 5 (0)
2021— Беларусь МНПЗ (Мазыр) 49 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (1)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 снежня 2023.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Дзмітрый Харытончык (нар. 11 чэрвеня 1986, Мазыр) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскай «Славіі», пачынаў кар’еру ў гэтым клубе, адкуль у 2005 годзе перабраўся ў мінскі МТЗ-РІПА. Спачатку гуляў за дубль, пасля аддаваўся ў арэнды. У 2009 годзе вярнуўся ў Мінск, правёў за МТЗ-РІПА 4 матчы ў чэмпіянаце і 2 матчы ў Лізе Еўропы. У 2010 годзе зноў выступаў за «Славію» (у сезонах 2008 і 2010 прызнаваўся найлепшым іграком мазырскага клуба).

У 2011 годзе гуляў за «Гарадзею», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў светлагорскім «Хіміку». На наступны год стаў іграком «Хіміка» на рэгулярнай аснове.

У сезоне 2014 вярнуўся ў склад «Славіі». Дапамог клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 выступаў за дубль мазыран, у асноўным складзе з’явіўся толькі адзін раз (16 ліпеня ў кубкавым матчы супраць «Баранавічаў»). У жніўні 2015 года зноў стаў іграком светлагорскага «Хіміка»[1], але ў сезоне 2015 ні разу не з’явіўся на полі ў яго складзе.

У 2016 годзе выступаў у Другой лізе за мазырскі «Мантажнік», у 2021 годзе пачаў выступаць у Другой лізе за МНПЗ.

  1. ↑ 1-я лига. “Орша” Разумова (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.