Дзяніс Мікалаевіч Карась

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзяніс Карась)
Дзяніс Мікалаевіч Карась
Нараджэнне 18 жніўня 1978(1978-08-18) (45 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Дзяніс Мікалаевіч Карась (нар. 18 жніўня 1978, Наваполацк) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Наваполацкі політэхнічны тэхнікум, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, слухач Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў электраманцёрам па рамонце электраабсталявання на вытворчым аб’яднанні «Палімір». Працаваў машыністам тэхналагічных помпаў, аператарам тэхналагічных установак, начальнікам устаноўкі «Ізамерызацыі ксілолаў — нетыповай» вытворчасці «Нафтавыя паліва і араматыка» адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан».

Быў старшым грамадскім інспектарам па ахове працы пярвічнай арганізацыі Белхімпрафсаюза адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» (у 2014 годзе — лепшы грамадскі інспектар па ахове працы ў Рэспубліцы Беларусь), намеснікам старшыні цэхавага камітэта вытворчасці «Нафтавыя паліва і араматыка» адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан».

З’яўляўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае Падзяку старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта. Узнагароджаны ганаровымі граматамі адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан», Рэспубліканскай федэрацыі Белхімпрафсаюза[1].

Зноскі