Дзяржава Чола

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чола
I ст. — 1279



Rajendra map new.png
Сталіца Тыруварур, Пухар, Ураюр, Ураюр, Гангайконда-Чолапурам been
Форма кіравання манархія
раджараджа

Чо́ла (там.: சோழர்) — старажытная дзяржава на поўдні Індыі і дынастыя, якая ў ёй правіла. Вядома з І ст. н.э.

Сталіцы: Пухар, Танджур і Гангайконда-Чолапурам been. Дзяржаўная мова — тамільская.

У 9 ст. трапіла ў васальную залежнасць ад дзяржавы Палаваў. Узвышэнне Чолы пачалося, калі яе правіцель Адыцья І (871—907) знішчыў дзяржаву Палаваў і захапіў яе землі. Найбольшай магутнасці дасягнула ў 10—12 ст., калі дынастыя Чола падпарадкавала амаль увесь поўдзень паўвострава Індастан, востраў Шры-Ланка (Цэйлон), Мальдыўскія астравы, нанесла некалькі паражэнняў дзяржаве Заходніх Чалук'яў, здзейсніла паходы ў Бенгалію, на Суматру і ў Мапаю.

Высокага развіцця дасягнулі земляробства, рамесніцтва і гандаль, тамільская літаратура і мастацтва. З 2-й палавіны 12 ст. пачаўся заняпад дзяржавы Чола, у 13 ст. яна стала васалам Хайсалаў і перастала існаваць. Дынастыя вядома да 18 ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]