Перайсці да зместу

Дзяржаўная пячатка Палау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзяржаўная пячатка Палау — дзяржаўны сімвал Рэспублікі Палау. Прынята 1 студзеня 1981 года, у дзень увядзення самакіравання.

Дзяржаўная пячатка Рэспублікі Палау ўяўляе сабой круг, у цэнтры якога намаляваны будынак, перакрыты палатном, зверху размяшчаецца надпіс Olbiil era kelulau, знізу Republic of Palau. Пячатка чорна-белая, не мае колераў.[1][2]

Па сваім вонкавым выглядзе пячатка нагадвае папярэднюю пячатку Падапечнай тэрыторыі Ціхаакіянскіх Астравоў.

Зноскі