Дзяржынава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

53°50′10″ пн. ш. 26°32′30″ у. д.HGЯO

Музей у Дзяржынава

Дзяржы́нава — радавы маёнтак сям'і Дзяржынскіх за 15 км ад гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці, радзіма Ф. Э. Дзяржынскага — рэвалюцыянера, савецкага дзяржаўнага дзеяча і заснавальніка ВЧК.

Гісторыя музея-сядзібы пачалася ў 1963 г., калі Савет Міністраў БССР аб'явіў сядзібу Дзяржынава з прылеглай тэрыторыяй агульнай плошчаю 80 га помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. У 1972 г. у Дзяржынаве адкрыўся мемарыяльны комплекс — філіял Івянецкага мемарыяльнага музея Ф.Э.Дзяржынскага (заснаваны ў 1957 г.). Сядзібны дом з надворнымі пабудовамі, узведзены ў 1870-я г., дзе прайшло дзяцінства Ф.Э.Дзяржынскага, быў спалены фашысцкімі акупантамі ў час карнай аперацыі «Герман» летам 1943 г. На 10-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў-удзельніц СНД 25.05.2001 г. прынята рашэнне аб аднаўленні мемарыяльнага комплексу «Дзяржынава». 28.02.2002 г. ён уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Былі адноўлены жылы дом з мансардай і частка сядзібы пры фінансавай падтрымцы спецслужбаў Расіі і Украіны, ААТ «Беларусбанк». 07.10.2004 г. адбылося адкрыццё адноўленага мемарыяльнага комплексу. Экспазіцыя, створаная ў доме-музеі сям'і Дзяржынскіх, атрымала высокую ацэнку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, кіраўнікоў дэлегацый-удзельнікаў 17-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў дзяржаў-удзельніц СНД, кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі (КДБ) Рэспублікі Беларусь. Паводле рашэння Мінскага аблвыканкама з 07.06.2005 г. мемарыяльны комплекс у падпарадкаванні Стаўбцоўскага райвыканкама, з 17.04.2006 г. мае сучасны статус і назву. З 01.07.2006 г. дырэктар Т.М.Чуйко.

У 2007 годзе Музей-сядзіба «Дзяржынава» атрымаў заахвочвальны дыплом Прэміі ФСБ у намінацыі «Выяўленчае мастацтва» за стварэнне высокамастацкай экспазіцыі, прысвечанай жыццю і дзейнасці Ф. Э. Дзяржынскага.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]