Дзіевянішкес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мястэчка
Дзіевянішкес
літ.: Dieveniškės
Герб
Герб
Dieveniskes church.jpg
Касцёл Святой Дзевы Марыі, 1789 г. пабудовы
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
172 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Паштовы індэкс
LT-17008
Дзіевянішкес на карце Літвы
Дзіевянішкес (Літва)
Дзіевянішкес

Дзіевя́нішкес (літ.: Dieveniškės, польск.: Dziewieniszki), традыцыйная беларуская назва — Дзевянішкі — мястэчка на ўсходзе Літве. Уваходзіць у склад Шальчынінкайскі раён Вільнюскага павета, цэнтр сянюніі. Размешчана за 6 км ад граніцы з Беларуссю. На карце сучаснай Літоўскай Рэспублікі гэта месца глыбока ўдаецца ўглыб тэрыторыі Беларусі.


Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў крыніцах пад 1385 г. як вёска легендарнага вялікага князя Мінгайлы. Да сярэдзіны XVII ст. вёска і наваколле належалі роду Гаштольдаў. У 1433 г. Ян Гаштольд атрымаў вёску ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. У 1474 г. на сродкі Марціна Гаштольда быў пабудаваны драўляны касцёл св. Міхала.

У 19201939 гг. у складзе Польшчы. У верасні 1939 г. далучаны да Беларускай ССР, але ўжо 6 лістапада 1940 г. горад і навакольная яго тэрыторыя былі перададзены Літоўскай ССР, што было абумоўленае наяўнасцю значнай долі этнічнага літоўскага насельніцтва.

Паводле легенды, у 1940 г., пры вызначэнні граніцы Літоўскай ССР, на карце ляжала трубка Сталіна. Ніхто не асмеліўся яе ссунуць, а проста абвялі алоўкам па контуры, і такім чынам у склад ЛССР увайшло мястэчка Дзевянішкі з наваколлямі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]