Марцін Гаштольд
| Марцін Гаштольд | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Герб «Габданк» | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Станька Судзівоевіч | ||||||
| Пераемнік | Багдан Саковіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Станька Судзівоевіч | ||||||
| Пераемнік | Багдан Саковіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Станька Судзівоевіч | ||||||
| Пераемнік | Багдан Саковіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | першы на пасадзе | ||||||
| Пераемнік | Іван Хадкевіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пётр Мантыгірдавіч | ||||||
| Пераемнік | Войцех Янавіч Манівід | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1428 |
||||||
| Смерць |
не раней за 26 жніўня 1483 |
||||||
| Род | Гаштольды | ||||||
| Бацька | Ян Гаштольд[1] | ||||||
| Маці | Дарота Кезгайлаўна[d] | ||||||
| Жонка |
Невядомая з Гальшанскіх Ганна Юр'еўна з Гальшанскіх |
||||||
| Дзеці | (ад 2-га шлюбу) Альбрэхт, Альжбета | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Марцін Гаштольд (? — 1483) — прадстаўнік роду Гаштольдаў, сын Яна (Івашкі), бацька Альбрэхта і Альжбеты. Староста новагародскі (1464—1471), першы ваявода кіеўскі (1471—1480?), маршалак земскі (1481), ваявода троцкі (1481—1483).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы стрымліваннем злоўжыванняў магнатаў. Быў двойчы жанаты з князёўнамі Гальшанскімі: шлюб з дачкой Сямёна Гальшанскага-Трабскага прынёс яму маёнтак Трабы, каля Гальшан, частку Глускай воласці на р. Пціч, а шлюб з Ганнай, дачкой князя Юрыя Гальшанскага, частку Гальшан і Глуска з Дубровіцай, таксама Задзвеі і Котлава.
Пасля смерці ўдзельнага кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча, прызначаны вялікім князем літоўскім Казімірам Ягелончыкам ваяводай кіеўскім. Аднак кіяўляне не пусцілі яго ў горад. У 1471 годзе з войскам узяў Кіеў, паклаў канец існаванню Кіеўскага княства. Аднак пакінуў урад намесніка кіеўскага ў 1475 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 229, 231. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachta polska w Horodle roku 1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1921—1923. T. 6.
- Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях.- Луцьк: Вежа, 2000.
- Рад. енциклопедія історії України.- К., 1969.- т.1.
- Нарбут А. М. М. Гаштольд // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.}}