Дзікая пятрушка аленевая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзікая пятрушка аленевая
Cervaria rivini sl4.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Peucedanum cervaria (L.) Lapeyr., 1813

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  63024
EOL  5044414
IPNI  846004-1
TPL  kew-2403403

Дзікая пятрушка аленевая[3] (Peucedanum cervaria) — травяністая расліна сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з прамым баразнаватым сцяблом вышынёй 50-60 см і двойчы-тройчы перыстым буйным шызаватым лісцем. Кветкі ў парасоніках з 20-30 промнямі, абгорткай і абгортачкай, пялёсткі з загнутай верхавінкай. Плод — акруглы рабрысты віслаплоднік.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: лесастэпавыя і горныя раёны Заходняй Еўропы. У Беларусі трапляецца ў асобных лакалітэтах (у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах Палесся, у Белавежскай пушчы) на паўночнай мяжы арэала. Расце ў сухіх хваёвых, хваёва-дубовых лясах, у хмызняках на схілах рачных далін.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені-жніўні (зацвітае на другі год), пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5