Днесіна
Вёска
Днесіна
|
Днесіна[1] (руск.: Днесино) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Снегіроўскага сельскага паселішча.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Днесіна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
• Антон Антонавіч Чачот (1842—1924) — урач-псіхіятр. Адзін з заснавальнікаў псіхіятрычнай навукі ў Расіі.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.