Перайсці да зместу

Добрага вечара, мы з Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Добры вечар, мы з Украіны)
«Доброго вечора, ми з України»
Сінгл выканаўцы PROBASS ∆ HARDI
Выпушчаны 2021
Мова украінская
Жанр украінская народная музыка[d]
Працягласць 168 с

«Добрага вечара, мы з Украіны!» (укр.: «Доброго вечора, ми з України») — музычны трэк ад PROBASS ∆ HARDI, рэліз якога адбыўся ў кастрычніку 2021 года[1][2], а таксама фразеалагізм і неафіцыйнае вайсковае вітанне ва Украіне, якое стала папулярным пасля расійскага ўварвання ва Украіну у 2022 годзе. Трэк выйшаў на 8 месца ва ўкраінскім чарце Apple Music у сакавіку 2022 года[3]. Аўтар фразы — украінскі музыкант, фронтмэн і вакаліст гурта «ДахаБраха» Марка Уладзіміравіч Галаневіч[4].

Марка «Добры вечар, Мы з Украіны!».

Сінгл выйшаў у кастрычніку 2021 года. Яго стваральнікі гурт PROBASS ∆ HARDI з Крэмэнчука[5].

Трэк атрымаў вядомасць у TikTok, дзе было створана больш за 730 тыс. відэа з выкарыстаннем трэка. Таксама песня набрала дзясяткі мільёнаў праглядаў у розных варыяцыях у Інтэрнэце[6]. Саму фразу ў трэку прамаўляе Марка Галаневіч з папулярнага ўкраінскага гурта «ДахаБраха».

Лозунг падчас вайны

[правіць | правіць зыходнік]
На дыяграме паказана стаўленне колькасці знойдзенняў варыянтаў «добрий день» і «доброго дня» па гадах у Генеральным рэгіянальна анатаваным корпусе украінскай мовы, які змяшчае тэксты 1818—2023 гадоў.

Асноўная тэкставая фраза трэка, «Добрага вечара, мы з Украіны!», стала папулярным неафіцыйным вайсковы вітаннем ва Украіне пасля расійскага ваеннага ўварвання ў 2022 годзе і шырока ўжываецца. Ёю пачынаюць свае відэазвароты старшыня Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Віталь Кім[7], а таксама Узброеныя сілы Украіны[8][9], міністр абароны Рэзнікаў[10], журналісты. Па словах выканаўцаў трэка, ён гучыць у многіх бамбасховішчах Украіны і падымае дух украінцаў[6].

Рэгулярна фраза ўжываецца без перакладу і за мяжой.

Прызнанне і ўшанаванні

[правіць | правіць зыходнік]

На сесіі Крэменчугскага гарадскога савета 15 сакавіка 2022 года мэр Крэмэнчука Віталь Малецкі ўручыў узнагароды аўтарам трэка «Добрага вечара, мы з Украіны!». Арцёму Ткачэнку (DJ ProBass) — нагрудны знак «За заслугі перад горадам», Максіму Макрэнку (DJ Hardi) — нагрудны знак і падзяка гарадскога галавы Крэмэнчука[11].

28 ліпеня 2022 года Укрпошта выпусціла паштовую марку з фразай[12]. Для гэтага ведамства ў тым жа месяцы правяло конкурс на найлепшае афармлення. Дызайн маркі, які перамог — трактар з украінскім сцягам, які буксіруе за сабой расійскі танк, з надпісам «Добрага вечара, мі з Украіны!» на жоўтым небе.

Зноскі

  1. Кінджал, айкос і класні шкарпетки: губернатор Миколаєва Віталій Кім став героєм мемів (ФОТО) - Новини Києва | Big Kyiv (укр.). Великий Київ (8 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 березня 2022. Праверана 11 сакавіка 2022.
  2. Вот такой пацан, Доброго вечора и Элтон Джон: какую музыку слушают в Днепре (руск.). Информатор Днепр (17 студзеня 2022). Праверана 11 сакавіка 2022.
  3. Доброго вечора, ми з України: что наши люди слушают во время войны | Life (руск.). life.fakty.com.ua (5 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 березня 2022. Праверана 11 сакавіка 2022.
  4. Online-зустріч із гуртом «ДахаБраха». Праверана 29 чэрвеня 2022.
  5. «Доброго вечора, ми з України» — трек від діджеїв з Кременчука зібрав десятки мільйонів прослуховувань (укр.). Інтернет-видання «Полтавщина». Архівавана з першакрыніцы 13 березня 2022. Праверана 13 сакавіка 2022.
  6. а б «Доброго вечора, ми з України». Цей трек написали діджеї з Полтавщини і він зібрав понад 2 мільйони переглядів на Youtube (укр.). ЗМІСТ (13 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 13 березня 2022. Праверана 13 сакавіка 2022.
  7. Секс-символ України! З ким одружений голова Миколаївської ОДА Віталій Кім та що про нього відомо (укр.). stars.segodnya.ua. Архівавана з першакрыніцы 11 березня 2022. Праверана 11 сакавіка 2022.
  8. Под Харьковом сбит еще один вертолет РФ: видео попало в Сеть (руск.). Politeka (11 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 березня 2022. Праверана 11 сакавіка 2022.
  9. "ДОБРОГО ВЕЧОРА, МИ З УКРАЇНИ": ЗСУ ОПУБЛІКУВАЛИ КАДРИ РОБОТИ ЗРК "БУК" ПО ПОВІТРЯНИХ ЦІЛЯХ ПРОТИВНИКА (укр.). 5 канал. Архівавана з першакрыніцы 11 березня 2022. Праверана 11 березня 2022.
  10. Україна з розумінням прийме капітуляцію Росії, – Резніков (укр.). texty.org.ua. Праверана 11 сакавіка 2022.
  11. Віолетта ОРЛОВА. «Доброго вечора, ми з України!»: у Кременчуці автори хіту отримали відзнаки (укр.). «УНІАН» (15 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 березня 2022. Праверана 2021-3-18.
  12. Стартував продаж нової марки «Доброго вечора, ми з України» (укр.). The Village. Україна (28 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022. Праверана 29 верасня 2022.