Дом Наймона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Наймона
52°06′50″ пн. ш. 26°06′39″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль мадэрн і канструктывізм[d]
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Наймона — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, размешчаны па адрасе вуліца Леніна, 36, на рагу з вуліцай Заслонава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом у 1938 годзе
Дом у 1930-я гады

Пабудаваны ў 1920-х[1] гг. з цэглы кляштара бенедыкцінцаў у Гарадзішчы, пасля таго як за садзейнічанне паўстанню 1863 года той быў зачынены і прададзены сапраўднаму стацкаму саветніку Дэлагардзі[2] з умовай, каб будынкі былі знесены альбо перароблены ў жылыя памяшканні з поўным змяненнем іх выгляду.

На першым паверсе дома Наймона ў пачатку XX стагоддзя знаходзіўся знакаміты рэстаран і кандытарская Грэгаровіча, якія прапаноўвалі наведвальнікам лепшыя ў горадзе пірожныя, шакалад і тарты. У 1939 годзе ў гэтым будынку пачаў cвою працу першы Пінскі гарсавет, служачыя якога абедалі ў рэстаране Грэгаровіча[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Фасад па вуліцы Леніна

Ушчыльную прылягае да дома № 34, утвараючы з ім адзіную архітэктурную кампазіцыю. Размешчаны на рагу вуліц Леніна і Заслонава. Горадабудаўнічая сітуацыя абумовіла дынамічную асіметрычную кампазіцыю будынка з архітэктурна вылучанай вуглавой часткай, завершанай атыкам. Будынак трохпавярховы. Трэці паверх аддзелены гарызантальнай цягай і трактаваны як вянчаючая частка. Рытм і памеры аконных праёмаў на галоўным фасадзе па вул. Леніна падпарадкаваны прынцыпу білатэральнай сіметрыі, якую парушае толькі бакавы партал уваходу. Вуглавая частка на першым паверсе вырашана прамым вуглом, на другім — 2 слаба вынесеным эркерамі, на трэцім — магутным паўкруглым эркерам з маленькім паўкруглым балкончыкам, які абапіраецца на ніжні прамавугольны выступ як на контрфорс. Планіроўка калідорная, з двухбаковым размяшчэннем пакояў. У архітэктуры будынка спалучаюцца элементы канструктывізму і мадэрну. У наш час тут размешчана адміністрацыйная ўстанова[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]