Дом Рубіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Рубіна
2015 г.
2015 г.
53°53′53″ пн. ш. 27°33′04″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Будаўніцтва канец XIX — пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000021шыфр 713Г000021
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Рубіна — будынак у Мінску, месціцца на вуліцы Валадарскага, 7. Пабудаваны ў канцы XIX — пач. XX стагоддзя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны з цэглы ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя як даходны дом, належаў Якаву Рубіну. Стары адрас — Серпухаўская, 9[1]. Меў, як і цяпер, адзін адрас з суседнім домам Габрыловіча. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку месцілася Упраўленне VI аддзела перавозкі поштаў па чыгунцы[2].

Пасля Другой сусветнай вайны будынак страціў эркер і вежу.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дом з двара

Трохпавярховы накрыты пакатым двухсхільным дахам будынак з асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй. Плоскасць сцяны галоўнага фасада члянёная руставанымі лапаткамі і развітымі карнізнымі паясамі, якія падзяляюць фасад на 3 ярусы. У правай частцы фасада вузкі скразны праезд у двор. Бальшыня аконных праёмаў прамавугольнай формы, на 2-м і 3-м паверхах дэкараваныя ліштвамі з замковым каменем. Прамавугольныя вокны чаргуюцца з трохчасткавымі з лучковым завяршэннем у цэнтры. Па цэнтры месцяцца невялікія балкончыкі з агароджай (чыгуннае ліццё).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]