Дом губернатара (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дом губернатара, Магілёў)
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом губернатара
Губернскае праўленне і дом губернатара
Губернскае праўленне і дом губернатара
53°53′38,18″ пн. ш. 30°19′49,30″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў, Губернатарская плошча
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1778 год

Дом губернатара — пабудаваны ў 1778 годзе на Губернатарскай плошчы (цяпер пл. Савецкая) у стылі класіцызму.

З'яўляўся рэзідэнцыяй магілёўскіх губернатараў, у т. л. у 18721893 гг. А. С. Дамбавецкага[прыбраць шаблон]. У чэрвені 1944 г. узарваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры адступленні з горада.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, завершаны вальмавым дахам. Галоўны фасад вылучалі тры з нязначным выступам рызаліты (цэнтральны быў завершаны трохвугольным франтонам, бакавыя аздобленыя вуглавымі пілястрамі), падзеленыя карнізным поясам на два ярусы. Сцяна першага ярусу аздобленая рустам. Рытм фасадаў стварала сетка прамавугольных аконных праёмаў, завершаных у другім ярусе плоскімі сандрыкамі, на цэнтральным рызаліце трохвугольнымі франтончыкамі. На першым паверсе размяшчаліся жылыя і службовыя памяшканні, на другім — парадная зала, гасціная, сталовая, кабінет. Двор быў абнесены каменнай сцяной, да якой прыбудаваны стайня, свірны і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Уваход у двор з боку плошчы афармляла манументальная брама ў выглядзе плоскага чатырохкалоннага порціку з арачным праездам у цэнтры, яна злучала дом з будынкам губернскага праўлення, утвараючы адзіны ансамбль. У савецкі час да Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаўся гарадскі Палац піянераў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]